Іўешчына – ціхі куток у беларускай глыбінцы. Ён невядомы жудаснымі падзеямі ці катаклізмамі, не было тут і сусветных знакамітасцяў, аднак вядомы размеранасцю жыцця, святынямі, міжканфесійным мірам і сціплымі людзьмі, якія стагоддзямі жылі на гэтай зямлі. Склалася так, што гісторыя іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла вывучана недасканала і, на жаль, многім яе вернікам дакладна невядомая, ды і крыніцы, якія ...
Читать далее »Архив меток: Іўе
Фестываль калядных песень прайшоў у Іўі
28 студзеня ў Іўі адбыўся ХХІ фестываль калядных песень “Gloria in excelsis Deo”– адна з самых вартасных рэлігійных падзей Гродзеншчыны. Каля дзвюх соцень маладых вернікаў розных беларускіх парафій праславілі Збаўцу сваім спевам. Фестываль традыцыйна распачаўся святой Імшой у парафіяльным іўеўскім касцёле, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Іерарх нагадаў словы Езуса Хрыста: “Там, дзе двое альбо трое сабраныя ...
Читать далее »28 студзеня ў Іўі адбудзецца фестываль калядных песень “Gloria in excelsis Deo”
Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ладзіць традыцыйны фестываль калядных спеваў ужо ў дваццаць першы раз, паведамляе grodnensis.by. Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да сталага фестывалю, мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія выконваюць калядныя песні, чытаюць вершы, танчаць, прадстаўляюць калядныя сцэнкі. За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы з парафій не толькі Іўеўшчыны, але ...
Читать далее »Восеньская атмасфера: парафіяльныя дажынкі прайшлі ў Іўі
4 кастрычніка ў іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Францішка Асізскага. Традыцыйна ў гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за вырашчаныя на сваіх падворках і палях садавіну і агародніну і моляцца за парафію праз заступніцтва святога Францішка. Таму адпустовая ўрачыстасць стала для іўеўскай парафіі таксама святам дажынак. Парафіяне падрыхтавалі да гэтай падзеі адпаведныя дэкарацыі ...
Читать далее »Фестываль «Gloria in excelsis Deo» прайшоў у Іўі
29 студзеня ў Іўі адбыўся ХХ фестываль калядных песень “Gloria in excelsis Deo”. Яго гісторыя пачалася ў 2003 годзе, і ўжо на працягу двух дзесяцігоддзяў маштабны творчы форум збірае дзяцей і моладзь з усяго дэканату, каб праславіць Нованароджанага Збаўцу. Фестываль пачаўся святой Імшой у інтэнцыі яго ўдзельнікаў, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, старшыня Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Разважаючы ...
Читать далее »Не парушаючы традыцыі: дываны з кветак упрыгожылі працэсію Божага Цела ў Іўі
Працэсія Божага Цела ў многіх католікаў асацыюецца з прыгожымі алтарамі, дзяўчынкамі, якія пасыпаюць кветкі, міністрантамі, маладымі бярозкамі і радасным спевам рэлігійных гімнаў і песень. Такая праява веры, якой з’яўляецца працэсія, нясе ў сабе столькі традыцый, наколькі хапае фантазіі і энтузіязму вернікам. Адной з незвычайных для Беларусі традыцый, якая не першы год практыкуецца ў Іўеўскай парафіі, з’яўляецца ўпрыгожванне кожнага прыгатаванага алтара ...
Читать далее »Фотафакт: у Іўі благаславілі на годную службу ў войску
12 лістапада ў Іўеўскім раёне прайшла першая адпраўка навабранцаў у шэрагі Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. Праводзіць юнакоў прыйшоў пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксёндз Ян Гавецкі. Святар благаславіў маладых людзей на годную службу, шчаслівае вяртанне дадому і да родных. У гэты восеньскі прызыў Іўеўшчына адпраўляе ў войска 50 маладых людзей. 12 лістапада сышлі першыя сем чалавек. ...
Читать далее »Урачыстасць Першай Святой Камуніі адбылася ў Іўі
30 жніўня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. Да эўхарыстычнага стала ў гэты дзень прыступілі і прынялі Езуса Хрыста ў свае сэрцы 62 дзіцяці. Звычайна ў іўеўскай парафіі гэтая вялікая ў жыцці кожнага дзіцяці падзея адбываецца напрыканцы мая, але сёлета пандэмія каранавірусу вымусіла перанесці гэтае свята. Урачыстую святую Імшу, на якой сабраліся ...
Читать далее »Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі дапамаглі мясцовым медыкам
У гэты цяжкі час, калі ўвесь свет, у тым ліку наша краіна, вядзе барацьбу з распаўсюджаннем вірусу, шмат неабыякавых людзей дапамагаюць службе аховы здароўя. Менавіта на яе працаўніках ляжыць цяжар ратавання чалавечага жыцця. Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і іўеўскі філіял дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі перадалі для шпіталя і санэпідстанцыі ахоўныя камбінезоны, маскі і бахілы, ...
Читать далее »Чатыры каманды з Іўеўскага дэканату прынялі ўдзел у Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве
Чатыры каманды з Іўеўскага дэканату ўдзельнічалі ў XXIX Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве, які арганізавала Каталіцкае спартыўнае таварыства Рэспублікі Польшча. Прадстаўнікамі Іўеўшчыны сталі хлопцы і дзяўчаты розных узроставых груп. Нашы каманды бяруць удзел у гэтым спаборніцтве не першы год і неаднаразова вяртаюцца на радзіму з перамогай. Яны мелі шмат супернікаў, бо, як і кожны год, у турніры ўдзельнічалі вернікі ...
Читать далее »