4 чэрвеня, у свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося завяршэнне навучальнага года. З гэтай нагоды ў семінарыйнай капліцы адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой выкладчыкі і студэнты дзякавалі за чарговы навучальны год і за ўсе атрыманыя ў гэты перыяд дары і ласкі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прысутнічаў таксама дапаможны біскуп ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор студэнтаў на 2020/2021 навучальны год
Адной з галоўных мэт навучальнай установы з’яўляецца ўмацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу і нядзелю месяца. Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара. Дакументы, неабходныя ...
Читать далее »Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай семінарыі
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажыла дзень засяроджання. Гэта магчымасць для кожнага семінарыста зрабіць для сябе “рахунак сумлення” адносна таго, як ён выкарыстаў дадзены Богам час на здабыванне ведаў і іншых духоўных каштоўнасцей. Гэтыя духоўныя практыкаванні былі незвычайнымі. Ва ўрачыстасць Звеставання Пана адзначаецца Дзень святасці жыцця, калі Каталіцкі Касцёл асаблівым чынам акцэнтуе вялікую ...
Читать далее »У Гродне адбыўся агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця
10 лютага ў Гродне адбыўся агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця. Прадстаўнікі манаскіх таварыстваў і законніцкіх супольнасцяў з усёй Беларусі прыбылі ў Гродзенскую катэдру, каб разам памаліцца і папрацаваць. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі салезіянскай сям’і. Распачалася сустрэча з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой можна было таксама скарыстацца таямніцай споведзі. Пасля адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. ...
Читать далее »Рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў распачаліся ў Гродне
3 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне распачаліся рэкалекцыі для юнакоў. Сустрэча пачалася Эўхарыстыяй, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Імшу канцэлебравалі кс. прэлат Ежы Лявінскі, які днём раней адзначаў 90-годдзе; кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар семінарыі ў Гродне; яе прэфект кс. Ян Раманоўскі; эканом кс. Валерый Аброшка; духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла; сакратар біскупа кс. Юрый Марціновіч. На ...
Читать далее »Вернікі гродзенскай парафіі падрыхтавалі флэшмоб для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра
«А ўчора з вячора засвяціла зора!» – такімі словамі вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанкa) падзяліліся радасцю ад Нараджэння Езуса ў гандлёвым цэнтры «OldCity». 26 снежня дзеці, моладзь і дарослыя прадставілі святочны флэшмоб, падчас якога хацелі данесці жыхарам горада, што менавіта зараз адбываецца найвялікшы з цудаў – прыйсце ў свет Божага Дзіцяці. Праз спеў, танцы і касцюмы з батлейкі вернікі ...
Читать далее »Рэкалекцыі па распазнанні паклікання пройдуць у гродзенскай семінарыі
З 3 па 5 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў. Дэвізам рэкалекцый стануць словы: “Хлопча, кажу табе, устань!” (Лк 7, 14). Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі змогуць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ...
Читать далее »Фотафакт. У Гродне каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі вайскоўцаў
14 снежня ў Гродне на Кургане Славы ваеннаслужачыя гродзенскага гарнізону прынялі прысягу. Як паведамляе «Вечерний Гродно», на цырымоніі сабралося шмат людзей. Падтрымаць навабранцаў прыехалі людзі з усіх куткоў вобласці. Традыцыйна ў свяце ўдзельнічалі прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, якія ўдзялілі салдатам благаслаўленне на шчаслівую службу ў войску і акрапілі іх асвячанай вадой. Каталіцкі Касцёл прадставіў кс. Павел Безляповіч, вікарый катэдральнай ...
Читать далее »Семінарысты разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» дораць радасць патрабуючым з нагоды надыходзячых святаў
10 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Янам Сарэлам і супрацоўнікамі «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі наведалі дом міласэрнасці ў Камянцы. Гэтым прытулкам для састарэлых і хворых людзей апякуецца Кангрэгацыя Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Семінарысты падзяліліся з жыхарамі прытулка радасцю перажывання асаблівага часу ласкі, што вынікае з неспасцігальнай таямніцы Божага Нараджэння. Навучэнцы семінарыі сталі таксама ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў Гродна, дзе 30 гадоў таму распачаў біскупскае служэнне
10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыў 30-годдзе біскупскага служэння. Па словах самога іерарха, яго вялікім жаданнем было менавіта ў гэтай святыні падзякаваць Пану Богу за ўсё дабро, атрыманае за гэтыя 30 гадоў, і ўсіх людзей, якіх Божы Провід паставіў на яго шляху. 14 лютага 1988 г. кс. доктар Тадэвуш Кандрусевіч ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!