Архив меток: Гродна

У Гродне пройдзе навуковая канферэнцыя на тэму новай евангелізацыі і ролі свецкіх у Касцёле

У суботу 28 верасня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца навуковая канферэнцыя “Новая евангелізацыя ў кантэксце дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”. Канферэнцыя прысвечана тэме новай евангелізацыі ў кантэксце сінадальнасці і ролі свецкіх людзей у Касцёле. Канферэнцыя праводзіцца з нагоды пастырскага Года свецкіх і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці. Арганізатары шчыра запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных. Праграма канферэнцыі: ...

Читать далее »

У Гродзенскай катэдры больш за 70 чалавек прынялі сакрамант канфірмацыі

16 мая ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне група вернікаў – больш за 70 чалавек – прыступіла да сакраманту хрысціянскай сталасці. Сакрамант удзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Намашчэнне алеем святога хрызма атрымалі маладыя і старэйшыя вернікі катэдральнай парафіі. Да кожнага з іх біскуп звярнуўся са словамі: “Прымі знак Духа Святога”. Такім чынам яны ўзялі на сябе абавязак быць ...

Читать далее »

У Гродне прайшла сустрэча беларускіх сясцёр назарэтанак

14-15 красавіка ў Гродне адбылася сустрэча законніц Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У межах сустрэчы назарэтанкі, якія служаць у нашай краіне, удзельнічалі ў супольнай малітве і Эўхарыстыі, якую ўзначаліў канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч. Сустрэча была для ўдзельніц добрай магчымасцю паразмаўляць, адпачыць, пабыць разам і атрымаць ад гэтага радасць. Яна натхніла сясцёр да таго, каб, ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў пройдуць у гродзенскай семінарыі

З 26 па 28 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на заканчэнне Тыдня малітваў аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў. Асабліва запрашаюцца да ўдзелу тыя юнакі, якія належаць да літургічнай службы алтара. Больш інфармацыі аб рэкалекцыях можна атрымаць па тэлефонах: +375 (29) 663 56 05; +375 (33) 689 10 39 grodnensis.by

Читать далее »

У Гродне перад Вялікаднем пачаставалі абедам маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства

З нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана 26 сакавіка ў Гродне адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ганаровымі гасцямі абеду былі віцэ-канцлер Гродзенскай курыі ...

Читать далее »

Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў у Гродне

У суботу 16 сакавіка ў касцёле Святога Духа ў Гродне адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавалі дзеці гэтай парафіі. Акцёры ўзялі на сябе няпросты абавязак: паказаць пакуты, цяжар і смутак шляху да сімвалічнай Галготы. Гэта была не звычайная тэатральная пастанова, а сапраўднае набажэнства, якое мела мэту дакрануцца да глыбіні чалавечага сэрца. На працягу некалькіх тыдняў дзеці адказна рыхтаваліся, каб перадаць ...

Читать далее »

Малітва аб адзінстве хрысціянаў адбылася ў гродзенскай семінарыі

У межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Набажэнства ўзначаліў духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла. Семінарысты, якія сабраліся на набажэнстве, маліліся аб тым, каб былі “адна аўчарня і адзін пастыр”. Сёлетні Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіў пад дэвізам “Любі Пана Бога твайго…, а бліжняга свайго, як ...

Читать далее »

«Любі Пана Бога твайго…»: у Гродне прадстаўнікі розных канфесій разам маліліся аб адзінстве хрысціян

20 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян. Дэвізам сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з Евангелля паводле Лукі: “Любі Пана Бога твайго…, а бліжняга свайго, як самога сябе” (Лк 10, 27). У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага ...

Читать далее »

«Каляда» ў Вышэйшай духоўнай семінарыі

У пачатку студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла традыцыйная “каляда”. Як паведамляе grodnensis.by, духоўны айцец семінарыстаў кс. Ян Сарэла благаславіў пакоі студэнтаў і іншыя памяшканні семінарыі. На пачатку абраду семінарыйная супольнасць сабралася на малітве ў капліцы гэтай духоўнай навучальнай установы, даручыўшы Богу новы год і просячы Яго шчодрых ласкаў на гэты час. Таксама прысутныя разам памаліліся ў інтэнцыі ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча для бедных прайшла ў Гродне

21 снежня ў Гродне адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для бедных, бяздомных i маламаёмных напярэдадні свята Божага Нараджэння. На сустрэчы сабралася больш за 100 чалавек. З беднымі сустрэліся біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дырэктар гродзенскага “Caritas” кс. Алег Пятрашка, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза, а таксама пастар лютэранскай супольнасці Уладзімір Татарнікаў. Спачатку прысутныя праспявалі калядкі, што дапамагло стварыць атмасферу Божага ...

Читать далее »