14-15 красавіка ў Гродне адбылася сустрэча законніц Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
У межах сустрэчы назарэтанкі, якія служаць у нашай краіне, удзельнічалі ў супольнай малітве і Эўхарыстыі, якую ўзначаліў канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч.
Сустрэча была для ўдзельніц добрай магчымасцю паразмаўляць, адпачыць, пабыць разам і атрымаць ад гэтага радасць. Яна натхніла сясцёр да таго, каб, вярнуўшыся да штодзённых абавязкаў – служэння ў парафіях і іншых касцёльных інстытутах – яны маглі спаўняць свае задачы з яшчэ большым запалам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
для друку