Архив меток: сёстры назарэтанкі

Рэліквіі навагрудскіх назарэтанак-мучаніц унесены ў рымскую базыліку

3 снежня адбылося ўрачыстае ўнясенне ў рымскую базыліку св. Барталамея на востраве Тыбэртына рэліквій благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка – сясцёр Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія аддалі жыццё падчас Другой сусветнай вайны. Як паведамляе польская рэдакцыя партала Vatican News, з гэтай нагоды на табэрнакулюм у базыліцы св. Барталамея быў ускладзены вэлюм, які ...

Читать далее »

“Любоў не шукае свайго”. 4 верасня – літургічны ўспамін бласлаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка

Напярэдадні святкавання 150-годдзя заснавання кангрэгацыі сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта запрашаем пазнаёміцца бліжэй з сёстрамі назарэтанкамі праз іх незвычайную гісторыю і адмысловы каляндар на 2025 год. Сёстры назарэтанкі: хто яны? Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў 1875 г. у Рыме заснавала Францішка Сядліская, сёння бласлаўлёная Марыя ад Пана Езуса Добрага Пастыра. Ужо тады яна заўважала патрэбу апостальства сярод cем’яў, ...

Читать далее »

Біскуп Гуляй цэлебраваў у Батароўскім лесе Імшу ў гадавіну мучаніцкай смерці навагрудскіх назарэтанак

31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адбыліся галоўныя ўрачыстасці з нагоды 81-й гадавіны мучаніцкай смерці манахінь Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня 1943 г., у час Другой сусветнай вайны, у Батароўскім лесе каля Навагрудка адзінаццаць назарэтанак з мясцовага кляштара былі расстраляны гітлераўцамі, аддаўшы сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і асуджаных ...

Читать далее »

У Гродне прайшла сустрэча беларускіх сясцёр назарэтанак

14-15 красавіка ў Гродне адбылася сустрэча законніц Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У межах сустрэчы назарэтанкі, якія служаць у нашай краіне, удзельнічалі ў супольнай малітве і Эўхарыстыі, якую ўзначаліў канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч. Сустрэча была для ўдзельніц добрай магчымасцю паразмаўляць, адпачыць, пабыць разам і атрымаць ад гэтага радасць. Яна натхніла сясцёр да таго, каб, ...

Читать далее »

Ушанаваць рэліквіі і абразы бласлаўлёных назарэтанак можна ў Навагрудскім касцёле

29 ліпеня 2023 года ў Навагрудскі касцёл св. Арханёла Міхала былі ўрачыста ўнесены рэліквіі бласлаўлёных сясцёр назарэтанак, навагрудскіх мучаніц, а таксама іх абразы, намалёваныя вядомымі мастакамі-партрэтыстамі нашай краіны. Унясенне рэліквій здзейсніла с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная сясцёр назарэтанак у Беларусі, разам з с. Лаўрай Шукеловіч, якая ў сваю чаргу распавяла гісторыю Навагрудскіх пакутніц. Літургію, якая распачалася апоўдні, узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...

Читать далее »

Перэгрынацыя рэліквій благаславёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка

4 чэрвеня ва ўрачыстасць Святой Тройцы парафію Святой Сям’і і Святога Юрыя ў вёсцы Барсукі наведалі сёстры з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта с.Філатэя Ціхановіч, с.Кляра Волчэк і с. Лаўра Шукеловіч з Гродна. Пробашч парафіі кс. Юрый Бараўнёў сардэчна прывітаў гасцей і ўзначаліў урачыстую святую Імшу. Сястра Лаўра Шукеловіч пазнаёміла парафіян з гісторыяй жыцця сясцёр назарэтанак у Навагрудку і іх ...

Читать далее »

Ураджэнка Мёраў склала вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці сясцёр назарэтанак

20 жніўня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) сястра Кацярына Шэнда з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прынесла вечныя манаскія абяцанні падчас Імшы, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, паведамляе grodnensis.by. Сястра Марыя Кацярына, адказваючы на пытанні біскупа, абяцала яшчэ больш дасканала прысвяціць сябе Богу, з дапамогай Яго ласкі прыняць і заўсёды захоўваць той спосаб жыцця ў ...

Читать далее »

Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Навагрудак

Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі, якія адбудуцца ў Навагрудку. Сустрэча пройдзе з 11 па 13 лютага і будзе прысвечана тэме «Сара: як навучыцца быць „прынцэсай“ Бога». Запрашаюцца дзяўчаты з усіх дыяцэзій Беларусі, узрост удзельніц — ад 18 гадоў. Адрас: кляштар назарэтанак у Навагрудку, вул. Першамайская, 26. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 ...

Читать далее »

Папа ўхваліў дэкрэт аб гераічнасці цнот ацалелай назарэтанкі з Навагрудка

Папа ўхваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі. Адзін з іх тычыцца прызнання гераічнасці цнот с. Малгажаты Банась – адзінай ацалелай падчас Другой сусветнай вайны назарэтанкі з навагрудскай супольнасці. Сястра Марыя Малгажата ад Сэрца Езуса ў Агоніі ў Гетсэманскім садзе (свецкае імя Людвіка Банась) нарадзілася 10 красавіка 1896 г. у Клечы Дольнай каля Вадавіцаў. 15 сакавіка 1917 г. уступіла ў Супольнасць ...

Читать далее »

Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат з усіх дыяцэзій Беларусі на рэкалекцыі ў Навагрудак

Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні адбудуцца з 5 па 7 лістападa ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку (вул. Першамайская, 26). Сустрэча будзе прысвечана тэме “Святы Юзаф: цень Айца”. Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты з усіх дыяцэзій Беларусі, узрост удзельніц – пачынаючы з 8 класа. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 621 44 ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі