5 красавіка ў доме сясцёр назарэтанак у Гродне з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбылася сустрэча для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Традыцыйную сустрэчу перад святамі арганізавалі манахіні з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Удзел у ёй прынялі больш за 80 чалавек. Велікодныя віншаванні выказаў прысутным біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Вербы — святочны атрыбут, зроблены з душой
У Пальмовую нядзелю вернікі збіраюцца на ўспамін уваходу Хрыста ў Іерусалім і, згодна з традыцыяй, ідуць вулічнай працэсіяй. Вербніца для католікаў – адна з найважнейшых і найбольш любімых урачыстасцей, якая не толькі адкрывае выключны час Вялікага тыдня, але таксама атаясамліваецца з духоўным адраджэннем і, перш за ўсё, з пальмамі – сімвалам ўваскрасення і неўміручасці чалавечай душы. Майстрыхі Дамінікаўны Менавіта так ...
Читать далее »У Гродне прайшлі рэкалекцыі для моладзі
30 сакавіка – 1 красавіка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для моладзі, якія па традыцыі арганізавала Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі „OPEN”. У гэтым годзе рэкалекцыі правёў кс. Міхаіл Васількевіч, пробашч парафіі ў Ізабэліне. Касцёл быў поўны моладзі. На рэкалекцыях сабраліся як самыя першыя члены душпастырства „OPEN”, якія ўжо даўно маюць сем’і і ...
Читать далее »У гродзенскіх парафіях пройдзе Крыжовы шлях “У абарону жыцця”
Малітоўная група “У абарону жыцця” шчыра запрашае на Крыжовы шлях, які будзе праходзіць у касцёлах горада Гродна. Прадстаўнікі гэтай малітоўнай групы наведаюць гродзенскія парафіі, каб разам з вернікамі разважаць над мукай Езуса Хрыста. У разважаннях падчас стацый Крыжовага шляху будуць закрануты такія тэмы, як аборты, праца ўрачоў, прабачэнне, любоў, усынаўленне, асаблівыя дзеці. Расклад: 17 сакавіка 18.15 – парафія Адшукання Святога ...
Читать далее »Архітэктары распрацавалі праект новага касцёла ў Гродне
Праект касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі распрацавалі для гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы. Акрамя святыні ў план ўваходзяць стацыі Крыжовага шляху, званіца, парафіяльны дом і паркоўка. Задума належыць гродзенскаму архітэктару Аляксандру Штэну, які ў свой час падрыхтаваў праекты касцёла ў Мастах (парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай), Лідзе (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) і Гродне (парафія Маці Божай Вострабрамскай). ...
Читать далее »У Гродне памаліліся за супрацоўніц семінарыі
З нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня клерыкі і выкладчыкі гродзенскай ВДС сабраліся 11 сакавіка на супольнай Эўхарыстыі, каб памаліцца за жанчын, якія працуюць у семінарыі. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў словы падзякі тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі. Падчас гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай жанчыны ў справе падрыхтоўкі семінарыста ...
Читать далее »Дзень засяроджання прайшоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі на пачатку новага навучальнага семестра. Духоўныя практыкаванні для клерыкаў правёў магістр тэалогіі кс. Ян Сарэла. Ён раскрыў сутнасць святарскага служэння і распавёў, адкуль яно бярэ сваю моц. Дзень засяроджання – гэта асаблівы час фарміравання блізкіх адносінаў з Хрыстом, час, які патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляе паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, ...
Читать далее »У Гродне прайшла акцыя ў падтрымку анкахворых дзяцей
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі 10 лютага прайшла акцыя «З верай у жыццё і ў людзей» у падтрымку маленькіх пацыентаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Да ўдзелу ў акцыі запрасілі клірыка праваслаўнага кафедральнага Пакроўскага сабора іерэя Міхаіла Перца, настаяцеля касцёла святога Францішка Ксаверыя кс. Яна Кучынскага, барда Віктара Шалкевіча, мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Генадзя Піцко, а таксама іншых вядомых людзей Гродна, паведамляе ...
Читать далее »Сястра Стэла Ядкоўская 50 гадоў служыць хворым і церпячым
З 1993 года Каталіцкі Касцёл штогод адзначае 11 лютага Сусветны дзень хворага. Гэта яшчэ адна незвычайна каштоўная душпастырская ініцыятыва Яна Паўла ІІ. Гэтая ініцыятыва была водгукам на просьбы і прапановы з розных бакоў хаця б адзін дзень у годзе прысвяціць асаблівым чынам тым, хто па фізічных ці духоўных прычынах чакае нашай дапамогі. Сёлета Сусветны дзень хворага будзе адзначацца ў 25-ы ...
Читать далее »«Дзень дабра» ў гродзенскім аддзяленні «Хоспіс» правялі валанцёры «Карытас» і цэнтра «Пара»
4 лютага цэнтр «ПАРА» (Падтрымка Анкахворых, Рэабіліцыя, Адаптацыя) сумесна з гродзенскім аддзяленнем «Карытас» правялі «Дзень дабра» на базе Гродзенскай клінічнай бальніцы №3 у аддзяленні «Хоспіс». Міні-цырульня, масаж рук, прымерка ільняных дызайнерскіх капялюшыкаў ручной працы — усё было для пацыентаў аддзялення ў гэты дзень. Шпіталь наведалі вучні і намеснік дырэктара СШ №8, якія прынеслі паштоўкі, зробленыя ўласнаручна, і падарылі іх Хворым, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!