«Дзень дабра» ў гродзенскім аддзяленні «Хоспіс» правялі валанцёры «Карытас» і цэнтра «Пара»

4 лютага цэнтр «ПАРА» (Падтрымка Анкахворых, Рэабіліцыя, Адаптацыя) сумесна з гродзенскім аддзяленнем «Карытас» правялі «Дзень дабра» на базе Гродзенскай клінічнай бальніцы №3 у аддзяленні «Хоспіс».

Міні-цырульня, масаж рук, прымерка ільняных дызайнерскіх капялюшыкаў ручной працы — усё было для пацыентаў аддзялення ў гэты дзень. Шпіталь наведалі вучні і намеснік дырэктара СШ №8, якія прынеслі паштоўкі, зробленыя ўласнаручна, і падарылі іх Хворым, якім гэта ўвага стала вельмі прыемнай. Валанцёры ў сваю чаргу прапаноўвалі пацыентам салодкія пачастункі: хатнюю выпечку з гарбатай.

Такія мерапрыемствы з’яўляюцца вельмі важнымі. Пацыенты пасля «наведвання» міні-цырульні зменьваліся не толькі знешне: яны пачыналі ўсміхацца, любавацца сабой у люстэрку і радавацца новаму выгляду. Сама ўтульная атмасфера і зносіны за кубачкам гарбаты размяшчалі да павышэння настрою і душэўных размоў.

Марыя Янкевiч, тэкст
Андрэй Высоцкi, фота

для друку для друку