У парафіі Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 22 ліпеня адбыўся тытульны фэст. Варта нагадаць, што ў каталіцкім касцёле ад 2016 года гэты дзень адзначаецца, як свята. Раней гэта быў абавязковы ўспамін. Але Папа Францішак, каб падкрэсліць не толькі ролю гэтай святой, якая першая ўбачыла Уваскрослага Хрыста, але і ролю ўсіх жанчын ў касцёле, пажадаў зрабіць такую змену. Адметным фэст для ...
Читать далее »Архив меток: фэст
Фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма адзначылі ў Лучаі
29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма. Традыцыйна фэст збірае шмат вернікаў і гасцей з суседніх парафій. На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з’яўляецца пробашчам парафіі, прывітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных мясцін. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пугачоў, пробашч з Германавіч. Таксама на ўрачыстасці прысутнічалі святары ...
Читать далее »Парафія ў Чашніках запрашае 5 жніўня на фэст
6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана. Парафія ў Чашніках запрашае вернікаў і гасцей на фэст, які адбудзецца днём раней, 5 жніўня. У праграме: 16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта; 17.00 — урачыстая святая Імша з адпустам; 19.00 — святочны канцэрт, салодкі стол, дзіцячая пляцоўка. кс. Мікалай Ліпскі
Читать далее »Парафія Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі запрашае на фэст
Пробашч парафіі Святой Марыі Магдалены кс. Мікалай Ліпскі і парафіяне з Навалукомля сардэчна запрашаюць вернікаў і гасцей на фэст у гонар святой апякункі ў суботу, 22 ліпеня. У праграме святкавання: 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта; 16.00 — урачыстая адпустовая святая Імша; 18.00 — святочны канцэрт і іншае.
Читать далее »Парафіяльны адпуст адзначылі вернікі ў Крулеўшчыне
Фэст у гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста прайшоў у парафіі 23 чэрвеня. На свяце прысутнічаў брат пробашча парафіі кс. Юрыя Бараўнёва кс. Сяргей Бараўнёў, які і ўзначаліў святую Імшу. Адметнасцю ўрачыстасці стала тое, што свята наведаў амбасадар Польшчы Конрад Паўлік разам з маці. Яшчэ адной адметнасцю фэсту стаў прыезд каталіцкага гурта Laudans. Музыкі не толькі парадавалі ўдзельнікаў фэсту сваім выступам ...
Читать далее »Парафіяльную ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса адзначылі ў Падсвіллі
Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, 23 чэрвеня 2017 года, у Падсвіллі (Глыбоцкі дэканат), дзе касцёл носіць такі тытул, мясцовыя жыхары, а таксама госці з Прошкава і Азярцоў, сабраліся на парафіяльны фэст. Пробашч парафіі кс. Аляксандр Дулінец прывітаў вернікаў, якія прыбылі ў святыню, а таксама святароў з Глыбоцкага дэканату, якія перад св. Імшой неслі паслугу ў канфесіяналах, а затым цэлебравалі святочную ...
Читать далее »У Параф’янаве адзначылі фэст у гонар св. Антонія і 15-гадовы юбілей святарства
13 чэрвеня ва ўспамін святога Антонія ў Параф’янаве мясцовыя вернікі адзначылі парафіяльны адпуст. На працягу дня ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі трывала малітва. А 11-й гадзіне распачалася св. Імша, якую ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, дзекан з Глыбокага, слова да вернікаў прамовіў кс. Алег Півавар з Ваўкалаты. Пробашч кс. Раман Мурзіч на самым пачатку прывітаў прысутных святароў і вернікаў, якія ...
Читать далее »Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Глыбокім
11 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі ў Глыбокім, дзе касцёл носіць такі тытул, святкавалі парафіяльны фэст. Свята распачалося з канцэрта ў межах праекта “Віцебскі арганны шлях”. Перад слухачамі выступілі Віктар Кісцень (арган) і Сяргей Махаў (флейта). 30 хвілін класічнай музыкі падрыхтавалі вернікаў да малітоўнай часткі святкавання – ўрачыстай св. Імшы. Упершыню глыбоцкую парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай ...
Читать далее »Фэст у гонар св. Андрэя Баболі адсвяткуюць у Лучаі
21 мая ў Лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Праграма: 12:00 — урачыстая адпустовая святая Імша. 14:00 — святочны канцэрт з удзелам: каталіцкага гурта «Laudans», віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта «Recha». А таксама адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў. Жадаем шмат прыемных уражанняў і духоўнага адпачынку! Кс. Мікалай Ліпскі
Читать далее »У Дзеркаўшчыне адбыўся парафіяльны адпуст (+відэа)
Традыцыйны фэст адбываецца тут 9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Антон Лагунёнак, пробашч з суседняга Канстанцінава, які некаторы час працаваў у Дзеркаўшчыне. На богаслужэнні прысутнічалі пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне кс. Андрэй Кулік, глыбоцкі дэкан кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Іван Кароткін, вікарый з Глыбокага, пробашч парафіі ў Празароках кс. Дзмітрый Рацько, кс. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!