У Ватыкане пройдзе пятая штогадовая акцыя “Дзіцячы цягнік”. 3 чэрвеня 2017 г., у яе рамках хуткасны цягнік “Frecciarossa 1000” даставіць на чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах каля 400 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Сёлета яны прыбудуць з цэнтральнаітальянскіх гарадоў Аматрычэ, Акумолі, Норча і Арквата-дэль-Тронта, якія найбольш пацярпелі ад нядаўняга землятрусу. Ініцыятыва пройдзе на тэму: “Маленькія падарожнікі, вялікія ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
У Сірыі распачнуць ватыканскі праект лячэння ваеннай траўмы ў дзяцей
Па просьбе Папы Францішка ватыканская бальніца Дзіцятка Езуса будзе аказваць медыцынскую дапамогу ў Сірыі. Раней аналагічны праект быў пачаты ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, якая таксама пацярпела ад узброенага канфлікту. Новая ініцыятыва была прадстаўлена ў Рыме на кангрэсе «Сірыя. Дзеці і вайна, схаваныя раны». Падлічана, што ў гэтай блізкаўсходняй краіне ў выніку ваенных дзеянняў кожны дзень пакутуюць да 6 млн. дзяцей, а ...
Читать далее »У Смаргоні адбылася алімпіяда для дзяцей
30 красавіка ў Смаргоні для дзяцей адбылася алімпіяда. Пасля святой Імшы хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў араторый, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла, дзе прайшлі спаборніцтвы па наступных відах спорту: бег, скачкі, футбол, кіданне, піянербол. Усе ўдзельнікі былі падзелены на 2 каманды. Алімпіяда распачалася з прывітальнага слова. Падчас першага спаборніцтва маладыя спартсмены выйшлі на вуліцу. Дрэннае надвор’е не спужала ...
Читать далее »У Смаргоні адбыўся фінальны тур “Бітвы мікрараёнаў”
22 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св.Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся фінальны тур моладзевага праекта II “Бітва мікрараёнаў” — творчы. Варта нагадаць, што да фіналу каманды прынялі ўдзел у трох турах – прадстаўленне, інтэлектуальны і спартыўны. У выніку каманды ў сваім запасе мелі наступныя балы: “VK” – 640 балаў, “Непадобныя” – 599 балаў, ...
Читать далее »Выразы, з якімі трэба быць уважлівымі, калі размаўляеш з дзіцём
Часам, размаўляючы са сваімі дзецьмі, мы не заўважаем, што за некаторымі фразамі крыюцца не клопат і любоў, але сігналы, якія ў будучыні могуць нанесці ўрон дзіцячай псіхіцы. 1. «Хачу, каб маё дзіця назаўжды засталося маленькім. Каб заўсёды было такім мілым». Гэтымі словамі мы падаем сігнал падсвядомасці дзіцяці: «Не расці! Пакуль ты маленькі — цябе любяць і ты ў бяспецы». Чым ...
Читать далее »Салезіяне арганізавалі вясновыя «Канікулы з Богам» для школьнікаў
У мінскім араторыі з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”, паведамляе sdb.by Асаблівым момантам гэтага адпачынку былі цікавыя сведчанні людзей на розныя тэмы: сяброўства, музыка, тэатр, спорт і гульня — тое, што можна знайсці ў любым двары. Больш за 40 дзяцей разважала над тым, як стаць сябрамі, як ...
Читать далее »Моладзь з Мінска здзейсніла пілігрымку ў Гудагай
26 сакавіка 19 маладых людзей з “Эўхарыстычнага руху маладых”, што дзейнічае пры мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, здзейсніла пілігрымку ў мястэчка Гудагай (Гродзенская вобласць). Разам з моладдзю ў паломніцтве прымала ўдзел сястра Часлава Навіцкая USJK і аніматары руху Дарыюш і Святлана Астасевічы. Маладыя вандроўнікі прыехалі цягніком да станцыі Каменка, што ў пяці кіламетрах ад Гудагаю, а пасля здзейснілі ...
Читать далее »У Звеставанне католікі пачалі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей
Вернікі паспрабуюць выратаваць ад абортаў дзяцей, штодня чытаючы малітву і здзяйсняючы добрую справу. У Каталіцкай царкве вернікі пачалі традыцыйную 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Штогод гэтая малітва доўжыцца са Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы да Раства Хрыстова (25 сакавіка — 25 снежня). Ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збаўцу, і дала згоду на гэта. ...
Читать далее »Сведкаў марыйных аб’яўленняў у Фаціме абвесцяць святымі
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі 23 сакавіка 2017 года прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананазацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў кандыдатаў да хвалы алтароў. Першыя два дэкрэты тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: італьянскага капуцына Анджэла да Акры, а таксама сведкаў марыйных аб’яўленняў у Фаціме: Франсішку Марту і Жасінты Марту. Дэкрэты аб прызнанні ...
Читать далее »Сям’я памерлага бацькі 18 дзяцей падрыхтавала 5 тысяч ружанцаў
Сям’я іспанца Хасэ Марыі Пасціга — бацькі 18 дзяцей, які нядаўна памёр ад раку, падрыхтавала 5 тысяч ружанцаў да цырымоніі развітання, якая адбылася ў Мадрыдзе. Ружанцы з карткамі для малітвы раздавалі ўсім, хто прыйшоў развітацца з Хасэ Марыяй. Пахаванне шматдзетнага бацькі ў Барселоне сабрала каля 4 тыс. чалавек. Фота сям’і, якая раскладвае ружанцы, набрала больш за 3 тыс. лайкаў у ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!