Архив меток: Дзеркаўшчына

Традыцыйныя запусты для дзяцей і моладзі прайшлі ў Дзеркаўшчыне

З нагоды заканчэння звычайнага перыяду ў Юбілейным годзе, у свята Хрыста Валадара Сусвету, у парафіі Унебаўшэсця Езуса Хрыста ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат) дзеці і моладзь перажывалі запусты. Праз тыдзень распачынаецца Адвэнт,  перыяд радаснага чакання Збаўцы. Кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак ад пробашча адвэнтовы дзіцячы каляндар і часопіс “Дыялог” прысвечаны 100-годдзю існавання Пінскай дыяцэзіі. Негледзячы на марозлівае надвор’е ў запустах прынялі ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адзначылі 35 год рэкансэкрацыі касцёла

9 мая, калі адзначаецца 80-цігоддзе перамогі ў Другой сусветнай вайне, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у Дзеркаўшчыне ўзначаліў набажэнства з нагоды 35-годдзя рэкансэкрацыі (аднаўлення дзейнасці) касцёла Унебаўшэсця Пана, што было знакам перамогі Хрыста з ваяўнічым атэізмам.  Шаноўнага госця вернікі сустрэлі з хлебам-соллю перад святыняй. На самым пачатку Імшы мясцовы пробашч кс. канонік Валерый Орсік прывітаў прысутных святароў і вернікаў і адзначыў, што ...

Читать далее »

«Усё рабіце з любоўю». Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант бежмавання ў Дзеркаўшчыне

9 мая біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне, якая ў гэты дзень адзначала патройнае свята. Па-першае, гэта парафіяльны адпуст ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, па-другое, 9 мая адзначаецца як памяць аб перанясенні рэліквій святога арцыбіскупа Мікалая з Малой Азіі ў у італьянскі горад Бары ў 1087 годзе. Святы Мікалай лічыцца патронам Дзеркаўшчынскай парафіі, гэтага святога ўшаноўваюць ...

Читать далее »

Дзеркаўшчына-Гродна: аўтобусная пілігрымка ў інтэнцыі новых пакліканняў

Вернікі парафіі Унебаўшэсця Хрыста Пана ў Дзеркаўшчыне зладзілі аўтобусную пілігрымку ў Гродна ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарскай і манаскай службы. 1 і 2 мая пілігрымы наведалі шматлікія святыні Гродзенскай дыяцэзіі: Міхалішкі, Гервяты, Гудагай, Гальшаны, Баруны, Трабы, Уселюб, Навагрудак, Бярозаўка, Гродна, а таксама шклозавод “Нёман”, Духоўную семінарыю і сінагогу. Шчыра і гасцінна віталі пілігрымаў святары і манахіні, асабліва сёстры назарэтанкі ...

Читать далее »

Каталіцкія скаўты зладзілі вясеннік у Дзеркаўшчыне

Незвычайных гасцей сёлета гасціла парафія Унебаўшэсця Пана ў в. Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат). А менавіта на працягу трох дзён адбываўся вясеннік для скаўтаў з Мінскіх і Полацкай парафій на чале з кс. Уладзімірам Марушэўскім SChr, адказным за скаўтаў у Мінску. Моладзь перажывала час з Богам і прыродай. Супольная адарацыя, св. Імша, розныя малітвы і спевы спадарожнічалі падчас вясенніка. Кожная каманда (кап’ё) ...

Читать далее »

«Езу, у сэрцы Ты маім»: VII Парафіяда для дзяцей і моладзі прайшла ў Дзеркаўшчыне

Удзел у Парафіядзе, якая адбылася 26 жніўня, прынялі чатыры парафіі з Віцебска (св. Антонія з Падуі), Лынтуп (св. Апостала Андрэя), Дзеркаўшчыны (Унебаўшэсця Хрыста) і Канстанцінава (Святой Тройцы). Пасля рэгістрацыі ўдзельнікаў чакала ўрачыстае адкрыццё, якое распачалося святой Імшой. Да моладзі з канферэнцыяй звярнуўся кл. Антон Тышко, дзе паразважаў аб тым, каб кожны, маючы ў сваім сэрцы Езуса, дзяліўся Ім з іншымі. ...

Читать далее »

Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Дзеркаўшчыне

Яна адбудзецца 26 жніўня 2023 года на тэматыку “Езу, у сэрцы Ты маім”. Арганізатары запрашаюць дзяцей і моладзь перажыць разам гэты напружаны дзень з Езусам і запрасіць Яго ў сваё сэрца. Узрост удзельнікаў: 10-18 гадоў. Час правядзення: 26.08.2023 (субота) — 10.00-20.00. Рэгістрацыя — да 9.30. Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. У гэты час удезльнікі вучацца ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць у Дзеркаўшчыне

9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне традыцыйна адбыўся парафіяльны фэст. Перад святой Імшой трывала адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Вернікі памаліліся Ружанец і Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Многія скарысталіся магчымасцю прыступіць да споведзі. На ўрачыстасць прыбылі кс. Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага суда Віцебскай дыяцэзіі, кс. Ян Пугачоў, кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Алег Зямчонак, ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне і Глыбокім прайшла VІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

9 і 10 жніўня ў Віцебскай дыяцэзіі праходзіла VІ Парафіяда дзяцей і моладзі на тэматыку “Маці Божая, Якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас!” Пасля двухгадовага перапынку ўдзел прынялі толькі пяць парафій: Віцебск (св. Антонія), Варапаева, Лынтупы, Дзеркаўшчына і Глыбокае. Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. Пасля рэгістрацыі ўдзельнікаў урачыстае адкрыццё распачалося са святой Імшы, ...

Читать далее »

Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Дзеркаўшчыне (абноўлена)

Яна адбудзецца 9-10 жніўня 2022 года на тэматыку “Маці Божая, якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас!”. Узрост удзельнікаў: 10-18 гадоў, месца правядзення: Глыбокае, в. Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат). Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі нашай дыяцэзіі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. Падчас Парафіяды, дзеці і моладзь вучацца жывой размове з Богам з дапамогай малітвы, адкрываюць у сабе камандны дух адзінства і ўзаемнай ...

Читать далее »