Архив меток: біскуп Казімір Велікаселец

“Апостал Палесся”. Цікавыя факты з жыцця і служэння спачылага біскупа Казіміра Велікасельца

Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, найстарэйшы іерарх у Беларусі адышоў да Пана 8 лютага 2026 года. Да апошніх хвілін свайго жыцця біскуп Казімір нёс служэнне на Ніве Пана: яшчэ раніцай у нядзелю ён спавядаў і адпраўляў Эўхарыстыю. Распавядзем 5 цікавых фактаў з жыцця і служэння іерарха. Сціплая шматдзетная сям’я Казімір Велікаселец  нарадзіўся 5 мая 1945 года ў вёсцы Стараволя ...

Читать далее »

У Гомелі развітваюцца з біскупам Казімірам Велікасельцам

Урачыстая святая Імша ў першы дзень развітання з біскупам Казімірам адбылася ўвечары 10 лютага. Духавенства Гомельскай вобласці, разам з католікамі Гомеля і прадстаўнікамі з парафій Гомельскай вобласці сабраліся разам на супольную малітву. Прыбыў таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі кс. Аляксандр Канановіч прамовіў уступнае слова, у якім між іншым адзначыў: “Наш біскуп ...

Читать далее »

Ora et labora – гэтага дастаткова, аж да Неба

Ora et labora! – бадай, так трэба пачаць, калі пішаш пра біскупа Казіміра. Ён жыў паводле гэтага прынцыпу і заклікаў іншых – маліцца і працаваць. Калі ён не маліўся, не цэлебраваў святую Імшу – то займаўся бясконцымі перапіскамі і ўзгадненнямі з чыноўнікамі з нагоды будаўніцтва новага касцёлу ў Гомелі. Грошай на будаўніцтва ніколі не хапала. Тады ён, маючы і 75+, ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі (+інфармацыя пра пахаванне)

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў нядзелю, 8 лютага, на 81-м годзе зямнога жыцця, 42-м годзе святарства, 27-м годзе біскупскага служэння адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі. Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 года у вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. У дзяцінстве бацька вазіў яго на ровары ў Кобрын (больш за 50 км), ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў адстаўку дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі

Папа Францішак 10 кастрычніка 2024 года прыняў адстаўку дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца пасля амаль чвэрць стагоддзя яго біскупскага служэння. Біскуп Казімір Велікаселец, нарадзіўшыся ў 1945 годзе ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна, прайшоў доўгі шлях духоўнага станаўлення і служэння. Яго глыбокая вера фарміравалася з маленства, калі бацька вазіў яго на ровары за дзясяткі кіламетраў у касцёл у Кобрыне. Нягледзячы ...

Читать далее »

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй ва ўсёй Беларусі ўжо другі год не праводзяцца арганізаваныя пілігрымкі, але ў Браслаў прыйшлі пешкі нават некалькі груп з Глыбокага (адзін чалавек, дзве двухасабовыя і чацвёртая — 16 вернікаў, і самае цікавае, што маршруты да Марыі былі розныя і не паўтараліся) і экстрэмальна-пакутная моладзевая з Удзела, а таксама прыбылі пілігрымы на роварах з Пастаў ...

Читать далее »

Біскуп Казімір Велікаселец уступіў на пасаду Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

21 студзеня ў Мінску прайшла сустрэча членаў Калегіі кансультантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой адбыўся акт уступлення на пасаду Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца. Сустрэчу распачаў малітвай Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён шчыра падзякаваў усім прысутным за шматгадовае супрацоўніцтва, абяцаючы сваю малітву і падтрымку, а таксама служэнне парадамі і дапамогай у выпадку патрэбы. Пасля кароткага ўступнага слова ...

Читать далее »