У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць ахвяр, якія загінулі ад рук сталінскіх катаў 75 гадоў таму. Напачатку вайны з немцамі вязняў турмо ў Беразвеччы савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць на ўсход. План прадугледжваў правядзенне гэтай эвакуацыі з дапамогай чыгуначнага транспарту. Але імклівае наступленне немцаў перашкодзіла ажыццяўленню гэтага плана: чыгунка была занятая вайсковымі эшалонамі, некаторыя станцыі захопнікі паспелі разбамбіць, цэнтральныя дарогі ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)
Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч прызначыў новага канцлера Віцебскай дыяцэзіі
Біскуп Алег Буткевіч 15 чэрвеня 2016 года прызначыў канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктара Місевіча, галоўнага рэдактара “Каталіцкага Весніка”. Кс. Адам Дынак, які дагэтуль займаў пасаду канцлера дыяцэзіі, дэкрэтам біскупа Алега скіраваны на працу ў Міждыяцэзіяльную Духоўную Семінарыю ў Пінску. Кс. Віктар Місевіч з 1996 да 2001 навучаўся ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. У 2003 атрымаў ступень магістра тэалогіі ў ...
Читать далее »У Браславе прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў (+відэа)
Падзея адбылася ў чацвер 2 чэрвеня. Гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча. Першая адбылася ў 2009 годзе, другая – у 2013 годзе. Праходзілі яны ў Мінску ў Чырвоным касцёле. Распачалося мерапрыемства з супольнай малітвы ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пасля адбылася канферэнцыя, якую правёў айцец Станіслаў Памыкала SJ. Ён звярнуў увагу на выклікі, якія стаяць перад святарамі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (+відэа)
Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 28 мая і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў у чацвер 26 мая. Гэта свята лічыцца адным з найважнейшых у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту Касцёла – Эўхарыстыі. Менавіта падчас Эўхарыстыі хлеб і віно ...
Читать далее »Юбілейнае спатканне Легіёна Марыі прайшло ў Шуміліне
13 мая 2016 года шумілінская парафія Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча адзначыла парафіяльны фэст. Гэты дзень стаў вельмі значным: — 99 гадоў таму адбылася першае аб’яўленне Маці Божай тром пастушкам у партугальскай вёсцы Фаціма; — 16 гадоў таму іерарх Віцебскі біскуп Алег Буткевіч прыняў святарскае пасвячэнне; — 20–годдзе свайго існавання адзначыў Легіён Марыі Віцебскай курыі. Касцёл быў упрыгожаны мноствам кветак. ...
Читать далее »У Віцебскай катэдры адкрылі байкерскі сезон (+відэа)
Мерапрыемства адбылося ў суботу 14 мая. Яно было арганізавана па ініцыятыве ксяндза-байкера Андрэя Аніскевіча, які зараз з’яўляецца пробашчам Віцебскай катэдры. У ёй удзельнічалі байкеры з Віцебска, Лепеля, Полацка, Наваполацка і іншых гарадоў. Усяго на сустрэчу прыехала каля трох дзясяткаў аматараў матацыклаў. Напачатку байкеры сабраліся каля гандлёвага цэнтра “Карона”, што размешчаны на ўездзе ў Віцебск з боку Мінска. Як адзначыў ксёндз ...
Читать далее »У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне міністрантаў (+відэа)
Юбілейная сустрэча міністрантаў у межах Года Міласэрнасці адбылася ў суботу 7 мая. Яна сабрала хлопцаў з Браслава, Глыбокага, Полацка, Мёраў, Паставаў, Лучая і іншых парафій. Распачалося мерапрыемства з канферэнцыі, якую правёў арганізатар сустрэчы ксёндз Аляксандр Грыцкевіч. У сваім звароце да міністрантаў ён адзначыў важнасць служэння Богу пры алтары. Гэтая сустрэча была прысвечана разважанню над словамі Хрыста: “Не супакой я вам ...
Читать далее »У Дуброўне ўрачыста адкрыты касцёл (+відэа)
Падзея адбылася 26 красавіка падчас дыяцэзіяльнай сустрэчы святараў і кансэкраваных асоб з біскупам Алегам Буткевічам. Доўгі час католікі Дуброўна не мелі магчымасці не толькі маліцца ў сваім касцёле, але нават не маглі сабрацца разам, каб правесці святую Імшу. Адраджэнне парафіі пачалося на пачатку ХХІ стагоддзя. Спачатку вернікі збіраліся на малітву ў прыватных дамах ці кватэрах, а потым было вырашана пабудаваць свой ...
Читать далее »У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне моладзі (+відэа)
Мерапрыемства распачалося ўвечары 23 красавіка і працягвалася да раніцы наступнага дня. На сустрэчу сабраліся дзяўчаты і хлопцы з Паставаў, Глыбокага, Варапаева, Мёраў, іншых гарадоў і вёсак Віцебшчыны. Прадстаўнікі моладзі адзначалі важнасць такіх сустрэч, дзе можна разам сабрацца, каб памаліцца, проста паразмаўляць адзін з адным. Бо калі разам збіраецца шмат маладых вернікаў, каб разам пазнаваць Бога, то адчуваецца еднасць усяго Касцёла, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!