Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пастэркі з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску 24 снежня ў 22.00. Паўтор трансляцыі 25 снежня ў 8.05. Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць на сайце тэлекампаніі. Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у сваіх парафіях.
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
“Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!”: віншаванне біскупа Алега Буткевіча
Віцебск, Божае Нараджэнне 2021г. Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Надзея займае адметнае месца сярод духоўных рысаў чалавека. Бо пакуль яна існуе, мы гатовыя пераносіць нават вялікія выпрабаванні. Таму так важна, каб яна была моцнай. Асабліва зараз, калі свет усё яшчэ стаіць перад выклікам пандэміі, калі між краінамі трывае напружанасць, а спакой застаецца ўсё яшчэ толькі нашай ...
Читать далее »У Глыбокім адбылася перадкалядная пастырская сустрэча для аднаго з трох рэгіёнаў Віцебскай дыяцэзіі
13 снежня ў касцёле Святой Тройцы сустрэліся святары і кансэкраваныя асобы Глыбоцкага рэгіёну. У спатканні прынялі ўдзел Старшыня ККББ, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі курыі і духавенства з чатырох дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі – Мёрскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага. Для Пастаўскага рэгіёну (Пастаўскі, Відзаўскі і Браслаўскі дэканаты) сустрэча прайшла 9 снежня ў Паставах, Віцебскі рэгіён (Полацкі, Лепельскі, Аршанскі і Віцебскі дэканаты) ...
Читать далее »Пастырскі ліст біскупа Алега Буткевіча на перыяд Адвэнту
Паважаныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У мінулую нядзелю мы распачалі Адвэнт – час радаснага чакання, які павінен падрыхтаваць нас да свята Божага Нараджэння. Гэта вельмі адметны час. З аднаго боку – гэта радасны перыяд, бо як заахвочвае нас евангеліст Лука: “выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца вашае адкупленне» (Лк 21, 28). ...
Читать далее »Малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» аб’яднала маленькіх вернікаў з усёй Беларусі
18 кастрычніка тэлемост на партале catholic.by злучыў арганізаваныя групы ў пяці гарадах Беларусі: Мінску, Віцебску, Гродне, Баранавічах і Магілёве. Прамую трансляцыю глядзець і духоўна далучыцца да ружанцовай малітвы аб супакоі ва ўсім свеце магла кожная беларуская парафія і не толькі. Галоўная трансляцыя вялася з Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску. Там разам з дзецьмі маліліся біскупы Юрый Касабуцкі і Тадэвуш Кандрусевіч, ...
Читать далее »У Віцебску распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў
10 кастрычніка Святы Айцец Францішак урачыстай цэлебрацыяй святой Імшы ў ватыканскай базыліцы святога Пятра адкрыў двухгадовы Сінадальны шлях паўсюднага Касцёла, які завершыцца ў кастрычніку 2023 года Асамблеяй Сіноду Біскупаў у Рыме. Дэвіз Сіноду — гэта камунія, удзел і місія. Папа запрашае шляхам малітоўнай засяроджанасці паразважаць над актуальным станам Касцёла і Яго будучыняй не толькі біскупаў і святароў, але наогул усіх ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч узяў удзел ў працы пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы
З 23 па 26 верасня ў Рыме праходзіла чарговае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), прысвечанае 50-годдздю існавання гэтай касцёльнай структуры. У пасяджэнні узяў удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы — гэта структура, створаная падчас пантыфікату Папы Паўла VI для падтрымання сувязі і ўзаемадзеяння паміж епіскапатамі Еўропы. Яе мэта — ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч у Бялынічах: «Маці Божая змагалася за Беларусь»
Увечары 17 верасня на двары побач з адзінай каталіцкай святыняй у дзесяцітысячных Бялынічах — невялічкай капліцай Маці Божай Бялыніцкай, адбылася святая Імша, якую цэлебравалі каталіцкія біскупы Беларусі. Эўхарыстыя адбывалася на палявым алтары, зладжаным на былым агародзе колішняй прыватнай хаты, дзе ўжо больш за дзесяць гадоў моляцца бялыніцкія католікі. Сёлета надвор’е было асабліва халодным, але прысутных сагравала блізкасць Маці Божай у ...
Читать далее »Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе
У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй ва ўсёй Беларусі ўжо другі год не праводзяцца арганізаваныя пілігрымкі, але ў Браслаў прыйшлі пешкі нават некалькі груп з Глыбокага (адзін чалавек, дзве двухасабовыя і чацвёртая — 16 вернікаў, і самае цікавае, што маршруты да Марыі былі розныя і не паўтараліся) і экстрэмальна-пакутная моладзевая з Удзела, а таксама прыбылі пілігрымы на роварах з Пастаў ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч: Папа Францішак заклапочаны тым, што адбываецца ў нашай краіне
9 жніўня на партале Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» Аcninternational.org было апублікавана інтэрв’ю з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, у якім Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі распавядае пра тое, чым жыве сёння Касцёл у краіне, і дзякуе дабрачынцам за духоўную і матэрыяльную падтрымку. Партал Catholic.by прапануе пераклад размовы кіраўніка беларускага каталіцкага епіскапату з прадстаўніком Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» Мар’яй Ладзана (Maria ...
Читать далее »