Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заахвочвае вернікаў і духавенства да посту і малітвы

Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
біскупа Віцебскага Алега Буткевіча

Дарагія Браты і Сёстры ў Хрысце!

Сёняшні свет уяўляе сабой адзін вялікі, агульны дом, у якім кожная падзея і кожны працэс ужо не замыкаецца і не абмяжоўваецца толькі адной, асобна ўзятай тэрыторыяй. Таму адпаведна ўзрастае і наша адказнасць за тое, што адбываецца не толькі на нашым панадворку, але і вакол нас. Сёння вельмі блізка мы адчуваем пагрозу, якая можа перарасці ў глабальны канфлікт, наступствы якога нават цяжка сабе ўявіць. Сёння як ніколі наш агульны дом патрабуе супакою.

Дзейсны сродак, які можа яго ўсталяваць, гэта наша вера ў Божы Провід і Божую Міласэрнасць, а таксама трывалая малітва і пост. Заахвочваю духавенства і ўсіх вернікаў да салідарнай, асабліва з Касцёлам Украіны, малітвы і посту ў інтэнцыі супакою ў свеце і спыненні напружанасці ў адносінах паміж краінамі, асаблівым чынам заўтра, 16 лютага.

На вытрывалую і даверлівую малітву, а таксама пост, ад усяго сэрца благаслаўляю.

Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі