Архив меток: асвячэнне

На Браслаўшчыне асвяцілі новую фігурку Маці Божай

У вёсцы Урбаны, што знаходзіцца ў Браслаўскім раёне, 5 лютага адбылася нядзельная святая Імша, падчас якой была асвечана фігурка Маці Божай. Яе парафіянам ахвяраваў пробашч дыяцэзіяльнага санктуарыя Станіслаў Мжыглуд у дар ад Браслаўскай парафіі. Перад асвячэнненем фігуры вернікі са святаром памаліліся літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі і даручылі сябе апецы Маці Божай Валадарцы азёраў. Святар заахвоціў вернікаў звяртацца ў сваіх ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Зарачанцы абраз Езуса Міласэрнага

5 лютага біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай). Іерарх узначаліў святую Імшу з удзелам шматлікіх вернікаў і запрошаных гасцей. Падчас Імшы біскуп асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які з’яўляецца дакладнай копіяй віленскага абраза, напісанага паводле ўказанняў святой Фаўстыны. Гэты абраз быў перададзены парафіяльнай супольнасці ў дар і будзе змешчаны ў касцёле. Як адзначыў ...

Читать далее »

Дзень святога Антонія: у касцёл з жывёламі

Тысячы хатніх жывёл і іх уладальнікаў прынялі ўдзел 17 студзеня ва ўрачыстасцях з нагоды дня памяці святога Антонія, які ў каталіцкіх краінах лічыцца заступнікам прыручаных чалавекам гадаванцаў. У гэты дзень у гарадах Іспаніі, Мексікі і іншых краін Лацінскай Амерыкі праходзяць цырымоніі дабраславення хатніх жывёл. Католікі гэтых краін прыносяць або прыводзяць сваіх улюбёнцаў у касцёл, і святары апырскваюць святой вадой катоў ...

Читать далее »

У Докшыцах на каталіцкіх могілках асвяцілі капліцу (+відэа)

Храм асвяціў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На ўрачыстасць сабралася шмат святароў і вернікаў. Прысутнічалі прадстаўнікі амбасады Польшчы на чале з консулам Адамам Качыньскім, прадстаўнікі мясцовай улады. Ганаровымі ўдзельнікамі ўрачыстасці былі прадстаўнікі сямей Шчэціньскіх і Абароўскіх з Польшчы, якія з’яўляліся галоўнымі фундатарамі будаўніцтва храма. Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч, распачалася а дзясятай гадзіне. Напачатку богаслужэння іерарх асвяціў вернікаў ...

Читать далее »

У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»

«Парафіяльны цэнтр «Карытас» — гэта не пункт раздачы, дзе толькі штосьці выдаюць, але гэта і пункт прыёму. Пункт, дзе мы вучымся дапамагаць адзін аднаму», — адзначыў а. Лех Боханэк OFMConv, пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, на Імшы падчас парафіяльнай урачыстасці 29 верасня. На свята апекуна парафіі, што у «белым касцёле», як кажуць мясцовыя, — святога Міхала Арханёла, адбылося ...

Читать далее »

У Негарэлым асвечаны новы касцёл (+відэа)

Храм асвяціў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэта адбылося ў суботу 6 жніўня падчас свята Перамянення Пана. Дарэчы, у гэты дзень парафія ў Негарэлым, якая носіць імя Перамянення Пана, святкавала сваё 10-годдзе. Спачатку была канцэртная праграма Святочны настрой у Негарэлым адчуваўся ўжо з самай раніцы: з Дома культуры даносілася музыка, каля касцёла завіхаліся некалькі жанчын, якія ўпрыгожвалі ўваход у храм ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў транспартныя сродкі ў Друі

25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін св. Кшыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў. У гэты дзень у каталіцкіх святынях адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў. З гэтай нагоды біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў транспартныя сродкі ў Друі. Юрась Лабашоў, фота

Читать далее »

У Мінску асвяцілі крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла

У мінскім мікрараёне “Уручча” 17 чэрвеня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў урачыстую літургію, падчас якой адбылося асвячэнне зямлі і крыжа пад будаўніцтва новага касцёла. На асвячэнні былі прысутныя шматлікія святары і кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі ўлады, парафіяне з Уручча і іншыя вернікі Мінска. Біскуп Юрый Касабуцкі выказаў вялікую радаць, што чарговая святыня будзе будавацца ў Мінску. Іерарх, звяртаючыся да ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж пад будаўніцтва новага касцёла ў Паставах

У пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага 23 красавіка біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж, які размешчы на зямлі, адведзенай пад будаўніцтва новага касцёла. Іерарх, звяртаючыся да вернікаў, адзначыў, што пачатак кожнай справы нялёгкі і наперадзе шмат цяжкасцяў, але калі ўсім кіруе Бог, то ніхто не перашкодзіць. Па словах ардынарыя, на месцы, дзе асвечаны крыж, Бог будзе прабываць праз cваю ласку, праз cваіх ...

Читать далее »

Асвячэнне страваў на Велікодны стол. Фотарэпартаж з Віцебскай катэдры

Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол.  Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую споведзь і Эўхарыстыю. Прадстаўляем фотарэпартаж з катэдральнага касцёла ...

Читать далее »