У Германіі на фоне адыходу ад веры назіраецца паралельная тэндэнцыя – маладыя людзі ўсё больш задумваюцца аб далучэнні да касцельнай супольнасці. У кастрычніку 2025 года было праведзена рэпрэзентатыўнае даследаванне, у якім узялі ўдзел дзве тысячы чалавек. Сярод іх пераважалі католікі і пратэстанты, а 820 рэспандэнтаў былі бесканфесійнымі або вызнаўцамі іншых рэлігій. Паводле апытання “Insa-Consulere”, праведзенага ад імя каталіцкага штотыднёвіка “Die ...
Читать далее »Архив меток: апытанне
У Францыі назіраецца рост колькасці людзей, якія прыступаюць на споведзі
Новае апытанне сведчыць аб тым, што сакрамант споведзі перажывае адраджэнне ў Францыі — прынамсі, сярод тых, хто рэгулярна наведвае святую Імшу. Апытанне, праведзенае сацыялагічнай кампаніяй «Ifop», паказала, што 50 працэнтаў штотыднёвых удзельнікаў св. Імшы рэгулярна прыступаюць да споведзі, паведамляе The Pillar. Апытанне, апублікаванае 8 снежня ў каталіцкай штодзённай газеце La Croix, таксама паказала, што 36 працэнтаў тых, хто наведвае св. ...
Читать далее »Чаму вас так назвалі? Пагутарылі з жанчынамі, якія носяць імя Ганна
У канцы ліпеня Касцёл успамінае святых Яўхіма і Ганну – бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта гэтым людзям была даручаная важная і адказная місія – выхаванне жанчыны па-над усімі жанчынамі. І з гэтай місіяй, як мы ведаем, Яўхім і Ганна справіліся выдатна. 26 ліпеня прынята віншаваць з імянінамі асобаў, якія носяць адпаведныя імёны. У нашых рэаліях дастаткова складана сустрэць імя Яўхім, ...
Читать далее »Пра самы запамінальны Вялікдзень
З Вялікаднем у кожнага з нас звязаныя цёплыя ўспаміны. Штогод таямніца Уваскрасення Хрыста ўспрымаецца па-рознаму. Галоўнае хрысціянскае свята адзначаецца ў звыклым сямейным коле. Падаецца, што кожны год усё паўтараецца: рэзурэкцыйная святая Імша, сумеснае спажыванне страваў, святкаванне ў сямейным коле. Аднак многія адзначаюць, што ў памяці застаюцца нетыповыя моманты, якія праходзяць праз усё жыццё. Вялікдзень якога года вам запомніўся больш за ...
Читать далее »Прыгажосць чыну выдае мужчыну. Пра служэнне моцнай паловы ў Касцёле
На сённяшні дзень у Касцёле пераважная большасць – жанчыны. Многія з іх нясуць рознае служэнне: з’яўляюцца лектарамі ці кантарамі, выконваюць абавязкі арганіста, сочаць за чысцінёй у храме, займаюцца катэхізацыяй дзяцей і моладзі. Часам жартам Касцёл нават называюць жаноча-каталіцкім, бо роля жанчыны ў парафіяльных супольнасцях дамінантная, ключавая. І гэта зразумела. Прыгожую палову вызначае шэраг якасцей: уменне глыбока бачыць і тонка адчуваць, ...
Читать далее »Сацыёлаг: змяніліся матывы ўступлення ў манаскія ордэны
Швейцарская сацыёлаг Ізабэль Жанво прадставіла вынікі даследавання матываў уступлення ў манаскія ордэны. У апытанні ўдзельнічалі 148 асоб з трох краін. Даследаванне, праведзенае сярод манахаў і манахінь з Аўстрыі, Францыі і Швейцарыі, выявілаістотныя змены ў матывацыі людзей, якія выбіраюць манаскае жыццё. Як паведамляе выданнеSonntagsblatt, сучасныя кандыдаты ў манаскае жыццё кіруюцца новымі прыярытэтамі. «Некаторыя з апытаных назвалі жаданне быць шчаслівымі як галоўны ...
Читать далее »Што вы думаеце пра адкрыццё кантэмпляцыйнага кляштара ў Беларусі? Апытанне
Што вы думаеце пра адкрыццё кантэмпляцыйнага кляштара ў Беларусі?* Чакаем вашага меркавання! * Кантэмпляцыйны (кляўзуровы) кляштар – закрыты мужчынскі або жаночы манастыр, дзе манахі або манахіні прысвячаюць сваё жыццё толькі малітве. Доступ у якасці наведвальнікаў для звычайных людзей ў такі кляштар закрыты. Члены манаскай супольнасці таксама не выходзяць з кляштара ў свет.
Читать далее »Каляда вачыма святара
Мінулі святы, і ўжо распачалася каляда. “Каталіцкі Веснік” звярнуўся да святароў, каб расказалі цікавыя гісторыі са сваіх душпастырскіх візітаў. Расказвае кс. Ян Рушніцкі: – Хацеў бы падзяліцца сваім роздумам, які стаў для мяне адказам на адно з пытанняў, каторае мяне пэўны час турбавала. Памятаю, як калісьці ў дзяцінстве, а потым і больш у сталым узросце ў маёй сям’і мы разам ...
Читать далее »Адвэнт — 2021 у беларускіх каталіцкіх сем’ях
Адвэнт з’яўляецца вельмі добрай нагодай для ўмацавання сям’і. Як выкарыстоўваюць час Адвэнту каталіцкія сем’і і як разам рыхтуюцца да Божага Нараджэння, чытайце ў сённяшнім апытанні “Каталіцкага Весніка”. Максім і Вольга Радзюшы (адказвае Вольга): – Нашай сям’і пяць гадоў. Мы з мужам абодва каталікі. Маем двух сыноў: Андрэя (чатыры гады) і Станіслава (адзін год). Для нас Адвэнт – гэта час, ...
Читать далее »“Адвэнт майго дзяцінства”… Успамінаюць святары
Святары дзеляцца з чытачамі “Каталіцкага Весніка” сваімі ўспамінамі і думкамі пра Адвэнт. Ксёндз Алег Хмылко, служыць у парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку: – Снежань, на які прыпадае Адвэнт, выклікае прыемныя і радасныя пачуцці, што адсылаюць мяне ў дзяцінства. Бо ў дзяцінстве падзеі, звязаныя з гэтым часам, перажываюцца па-іншаму, не так, як сёння, у дарослым жыцці. Прыгадваюцца дзве “акцыі”, каторыя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!