Архив меток: апытанне

Што Вы ведаеце пра грэка-католікаў?

420 гадоў назад у Брэсце была падпісана Брэсцкая ўнія. А што Вы ведаеце пра грэка-католікаў?  Дзяніс Філіпчык: – Пра грэка-католікоў ведаю дастаткова, бо скончыў гістарычны факультэт БДУ. Найбольш цікавы для мяне сюжэт, звязаны з уніяцкай царквой, – гэта скасаванне ўніі. Часам падручнікі падаюць гэты працэс як ледзь не імгненны. А на самай справе існавалі дзесяцігоддзямі вёскі, дзе жылі так званыя ...

Читать далее »

Ці былі Вы хроснымі бацькамі?

Хросныя бацькі – асобы, якія прымаюць адказнасць перад Богам за духоўнае выхаванне хросніка, дапамагаць яму на шляху хрысціянскага жыцця. А ці былі Вы хросным бацькам або хроснай маці? Вольга Скур’ят: – Я з’яўляюся хроснай мацi для двух хлопчыкаў. Я згодна з тым, што хросныя бацькі нясуць адказнасць за духоўнае выхаванне хросніка. Але, на жаль, не заўсёды бацькі пры выбары хросных ...

Читать далее »

Які санктуарый Вас найбольш уразіў? (апытанне)

Санктуарыі — гэта багатая рэлігійная, духоўна-культурная і матэрыяльная спадчына Касцёла і народа. Які санктуарый свету Вас найбольш уразіў? Клерык Януш Чарнамораў: – У жыцці мне давялося пабываць у некалькіх дастаткова знакамітых санктуарыях свету. Гэта былі як Марыйныя санктуарыі, так і санктуарыі святых, дзе захоўваюцца іх мошчы. Але найбольш уразіў мяне санктуарый Маці Божай у Фаціме. У мінулым годзе я меў ...

Читать далее »

Якое дачыненне павінна мець дзяржава да служэння святароў-замежнікаў у Беларусі?

Ад свецкіх уладаў у Беларусі залежыць дазвол на права служэння святароў-замежнікаў. Што Вы пра гэта думаеце? Вольга Красільшчыкава: – Мяркую, што на сённяшні дзень, хочам мы таго ці не, стаіць вострая неабходнасць у дапамозе замежных святароў. На жаль, у Беларусі ёсць праблема з распазнаваннем паклікання. Маладыя людзі часта нават не разглядаюць пакліканне да святарства. Ксяндзоў у нашай краіне не так ...

Читать далее »

Якое служэнне ў Касцёле Вы несяце?

Кожны вернік нейкім чынам клапоціцца пра Касцёл. А якое служэнне ў Касцёле несяце Вы? Марк Найдзіч SDB: – Мы павінны клапаціцца не толькі пра Касцёл, але таксама пра ўвесь свет. Пра кожнага чалавека, які патрабуе любові. Бо любоў не раздаецца тым, хто заслугоўвае яе, але тым, хто яе патрабуе. Мне здаецца, што любові яшчэ больш патрабуюць тыя людзі, якія не ...

Читать далее »