Архив меток: айцы францішкане

Францішкане запрашаюць у «Вінаграднік сярод пустыні»

Францішкане запрашаюць ахвотных на біблійныя рэкалекцыі «Вінаграднік сярод пустыні», прысвечаныя Кнізе прарока Осіі, якія пройдуць з 22 па 24 верасня пры францішканскім кляштары ў Івянцы. Рэкалекцыі будуць спалучаныя з майстар-класамі па мабільнай фатаграфіі, які правядзе прафесійны фатограф, выкладчыца і аўтар курсаў па мастацкай фотаздымцы Дар’я Сцяпанава (www.stepanova.by) Старазапаветная Кніга Осіі — ці не адна з самых асабістых у Святым Пісанні. ...

Читать далее »

Францішкане запрашаюць у Удзела на майскі ўік-энд з Марыяй

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных у Удзела, каб з 5 па 7 мая правесці «Weekend з Марыяй» у «беларускім Непакалянаве» — мястэчку Беззаганнай. Сустрэча адбудзецца ў францішканскім кляштары. Тэма — «Хто Ты, Марыя». Запрошаны госць — ксёндз Павел Лемех ОМІ. Падрабязная інфармацыя, праграма і анлайн рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы ТУТ>>> або па тэлефоне: +375 (29) 772-56-78 Па пытаннях звяртацца праз сацыяльную сетку Інстаграм @weekend_mary catholic.by

Читать далее »

Жывая стаенка ў Удзеле. Фотафакт

25 і 26 снежня ў в. Удзела Глыбоцкага раёна было шмат дзяцей і дарослых. Прычына была, канешне, святочная і цікавая… У гэтыя дні айцы францішкане, якія служаць у мясцовым касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, асабліва запрашалі наведаць Удзела, каб пакланіцца Нованароджанаму Езусу, паглядзець сцэнку, якую падрыхтавалі маленькія вернікі, і ўбачыць жывую стаенку з рознымі жывёламі. Там былі і гусі, ...

Читать далее »

Францішкане з Івянца запрашаюць на XII калядны фестываль

Святы Францішак, каб даць магчымасць сваім сучаснікам дакрануцца да Таямніцы Нараджэння Збаўцы свету, восем стагоддзяў таму ў Грэчча арганізаваў першую жывую батлейку і дазволіў адчуць калядны цуд Божай прысутнасці. У поўны радасці і спеву час Божага Нараджэння, яго браты — францішкане — запрашаюць усіх жадаючых 14 студзеня ў Івянец на 12-ы калядны фестываль. Пачатак у 14.00 у Івянецкім доме культуры. ...

Читать далее »

20-годдзе Беларускага Непакалянава адзначаць у Удзеле

Айцы францішкане запрашаюць на сустрэчу Рыцараў Беззаганнай і ўсіх хто хоча прысвяціць сваё жыццё Беззаганнай Панне Марыі на ўзор св. Максімільяна Марыя Кольбэ ў рамках святкавання 20-годдзя паўстання Беларускага Непакалянава ў Удзеле, якое пройдзе 24-25 чэрвеня. Праграма святкавання 20-годдзя Беларускага Непакалянава Пятніца, 24 чэрвеня: 14.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў 15.00-16.00 – Гадзіна Міласэрнасці: — набажэнства Божага слова, прысвечанага Беззаганнай, Маці Міласэрнасці ...

Читать далее »

«Шлях да сябе». Францішкане запрашаюць у Івянец на біблейскія рэкалекцыі

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на бібліейскія рэкалекцыі з індывідуальным духоўным кіраўніцтвам «Кніга Тобія. Шлях да сябе», якія пройдуць з 20 па 22 мая ў Івянцы, паведамляе Catholic.by. Старазапаветная Кніга Тобія — захапляльная гісторыя пра знаходжанне свайго ўласнага жыццёвага шляху, будаванне даверу да Бога у свабодзе і адносін з бацькамі і сваёй другой паловай. Адначасова гэта аповед пра самотнасць, якую трэба ...

Читать далее »

На скейтбордзе — да Бога: незвычайны інструмент для евангелізацыі аднаго францішканіна

Святар на скейтбордзе з эўхарыстычнымі сімваламі — келіх і Баранак Божы, — прыцягнуў увагу сацыяльных сетак, бо гэты від спорту зноў набыў папулярнасць пасля Алімпійскіх гульняў у Токіа, куды ён быў уключаны. Па сутнасці, менавіта Алімпійскія гульні натхнілі 45-гадовага айца Джона Пола Зэлера вярнуцца да скейтбордынгу пасля 25-гадовага перапынку. Францішканскія місіянеры Вечнага Слова апублікавалі на сваім канале YouTube відэа, у ...

Читать далее »

Францішканін запісаў песню на гадавіну СДМ у Кракаве

Айцец Лукаш Букса OFM, францішканін з Кракава (Польшча), запісаў песню «След», якую прысвяціў Сусветным дням моладзі, якія адбыліся ў Польшчы год таму. «Я хачу, каб дзякуючы гэтаму твору пасланне Папы Францішка аб абавязковасці ўстаць з канапы дайшло да як мага большай колькасці людзей», — сказаў манах. Да напісання песні яго натхнілі словы Папы, які падчас сустрэчы з моладдзю падчас леташняга ...

Читать далее »

Францішканін з Удзела прызначаны нацыянальным экзарцыстам у Беларусі

Як паведамляе catholic.by, падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая прайшла ў Волме 30 мая 2016 года, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра прызначэнне нацыянальнага экзарцыста ў Касцёле ў Беларусі. Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хернік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).

Читать далее »

У Гродне адбылася Імша падзякі за благаслаўлёных францішканскіх мучанікаў

12 снежня а 13 гадзіне ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай адбылася св. Імша падзякі за дар беатыфікацыі а. Міхала Тамашка і а. Збігнева Стшалкоўскага, францішканскіх мучанікаў з Перу. У набажэнстве прынялі ўдзел айцы-францішкане з усёй Беларусі: Гродна, Івянца, Гальшанаў, Свіслачы, Першаеў, Поразава і Удзела. Варта нагадаць, што айцы Міхал Tамашак і Збігнеў Стшалкоўскі былі місіянерамі з кракаўскай правінцыі францішканаў ...

Читать далее »