Францішкане з Івянца запрашаюць на XII калядны фестываль

Святы Францішак, каб даць магчымасць сваім сучаснікам дакрануцца да Таямніцы Нараджэння Збаўцы свету, восем стагоддзяў таму ў Грэчча арганізаваў першую жывую батлейку і дазволіў адчуць калядны цуд Божай прысутнасці.

У поўны радасці і спеву час Божага Нараджэння, яго браты — францішкане — запрашаюць усіх жадаючых 14 студзеня ў Івянец на 12-ы калядны фестываль.

Пачатак у 14.00 у Івянецкім доме культуры.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры, гурты, сямейныя і іншыя групы і сола выканаўцы. Усе ўдзельнікі выканаюць па два калядныя спевы. Пажадана, каб выкананне суправаджалася музычнымі інструментамі.

Арганізатары просяць жадаючых паведаміць пра ўдзел у фестывалі да 31 снежня ўключна па тэл. +37529 556-77-98 — а. Яўген

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі