Жывая стаенка ў Удзеле. Фотафакт

25 і 26 снежня ў в. Удзела Глыбоцкага раёна было шмат дзяцей і дарослых. Прычына была, канешне, святочная і цікавая… У гэтыя дні айцы францішкане, якія служаць у мясцовым касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, асабліва запрашалі наведаць Удзела, каб пакланіцца Нованароджанаму Езусу, паглядзець сцэнку, якую падрыхтавалі маленькія вернікі, і ўбачыць жывую стаенку з рознымі жывёламі. Там былі і гусі, і авечкі, і козы, і трусы. Асаблівай славутасцю быў вослік Філіп, які карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод дзяцей, бо яны мелі магчымасць нават пракаціцца на ім.

Калядныя спевы, фігуры св. Юзафа, Маці Божай і маленькага Езуса ў яслях у хляве сярод жывёл давалі магчымасць мясцовым вернікам і гасцям парафіі адчуць сябе ў той момант быццам у Бэтлееме.

Фотаздымкі з архіва парафіі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі