12 студзеня 2020 г, у свята Хросту Пана, у Сікстынскай капэле Папа ўдзяліў сакрамэнт хросту 32 немаўлятам: 17 хлопчыкам і 15 дзяўчынкам. У гаміліі ён заклікаў бацькоў да перадачы веры дзецям.
Францішак заўважыў, што як Езус прыйшоў да Яна Хрысціцеля, каб атрымаць хрост, так прыходзяць і бацькі, просячы аб хросце для сваіх дзяцей. Ён нагадаў, што адказваючы Яну аб прычыне свайго рашэння, Езус сказаў: “Бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва” (Мц 3,15).
“Ахрысціць дзіця – гэта ўчынак справядлівасці ў адносінах да яго. Чаму? Таму што ў хросце мы даем яму скарб, у хросце мы даем яму задатак: Святога Духа. У сакрамэнце хросту дзіця атрымлівае моц Святога Духа, які будзе яго бараніць, дапамагаць яму на працягу ўсяго жыцця. Вось чаму так важна хрысціць дзяцей – каб узрасталі з моцай Святога Духа”, — патлумачыў Папа.
Святы Айцец заклікаў бацькоў дбаць аб развіцці дзяцей у моцы і святле Святога Духа праз катэхізацыю, навучанне і прыклад, які могуць атрымаць у сям’і.
На заканчэнне сваёй кароткай імправізаванай гаміліі Францішак заклікаў бацькоў не хвалявацца, каб дзеці пачнуць плакаць падчас св. Імшы, падкрэсліўшы, што “гэта цудоўнае казанне, калі дзіця плача ў касцёле”.
Большасць ахрышчаных немаўлятаў – гэта дзеці супрацоўнікаў розных устаноў Дзяржавы Ватыкан і Святога Пасаду. Эўхарыстую разам з Пантыфікам канцэлебравалі арцыбіскуп Георг Генсвайн, прэфект Папскага дома, і арцыбіскуп Фернанда Вэрхес, генеральны сакратар Губернатарату Дзяржавы Ватыкан.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку