Семінарысты з Гродна наведалі месца мучаніцтва св. Андрэя Баболі

ivanava07Семінарысты з Гродна наведалі месца мучаніцтва св. Андрэя Баболі, які прыняў пакутніцкую смерць у Янаве Палескім (сёння – Іванава).

Св. Андрэй Баболя паходзіў з Польшчы, але выконваючы сваё манаскае і святарскае пакліканне (быў езуітам), ён прапаведаваў у Вільні, Полацку і іншых мясцінах Беларусі. За сваю актыўную душпастырскую дзейнасць быў празваны “душахватам”. Загінуў ад рук украінскіх казакоў страшнай мучаніцкай смерцю ў 1657 г.

З гістарычных крыніц вядомае дакладнае месца захопу і смерці святога прапаведніка. У сённяшнім Іванаве на месцы захопу мучаніка ўсталяваны два крыжы: каталіцкі і праваслаўны. Недалёка ад месца мучанікай смерці стаіць каталіцкі касцёл і праваслаўная царква.

Семінарысты памаліліся ля месца захопу святара і ў касцёле, які збудаваны недалёка ад месца смерці святога.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі