Росіца запрашае на свята вяргіній

druja_rosica_43Заўсёды, калі прыязджаеш у Росіцу, заміраеш ад хараства святыні. А тут яшчэ і такая прыгажосць навокал: дагледжаныя клумбы, алея, якая вядзе да возера Росіца, вялікая колькасць кветак.

Апякун санктуарыя, айцец Чэслаў Курэчка сардэчна запрашае 10 кастрычніка ў 12 гадзін на свята вяргіній. Гэтыя кветкі белага і чырвонага колеру такім чынам сімвалізуюць Цела і Кроў Хрыста, а вакол святыні іх квітнее ўлетку вялікая колькасць.

Узначаліць святочную Эўхарыстыю біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

для друку для друку