Кветкі на алтары ў Росіцы — плён працы рук біскупа Алега Буткевіча

druja_rosica_43Падчас св. Імшы апоўначы а. Чэслаў Курэчка МІС распавёў цікавы факт. А менавіта, адным майскім вечарам ён садзіў кветкі вяргіні за касцёлам, як раптам прыехаў біскуп Алег. Прывітаўшыся, пастыр дыяцэзіі прапанаваў святару сваю дапамогу, а а. Чэслаў і згадзіўся. Скончылі працу амаль апоўначы, сіл ужо не было нават на звычайную размову за кубкам гарбаты.

«Вось менавіта гэтыя кветкі, вяргіні белага і чырвонага колеру, як сімвал Цела і Крыві Хрыста, якія заквітнелі і сёння ўпрыгожваюць галоўны алтар на гэтай урачыстасці, адным майскім вечарам садзіў біскуп Алег», — з удзячнасцю прамовіў а. Чэслаў і ў касцёле раздаліся гучныя апладысменты.

rosica1Марына Сінкевіч

для друку для друку