Рэкалекцыі «Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі» пройдуць у Оршы

dsc_0243З 8 па 17 ліпеня ў Оршы пройдуць рэкалекцыі пад назвай «Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі».

«Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі» — гэта серыя рэкалекцый, якая мае сваю дынаміку і трывае некалькі год. Галоўная мэта Школы — ажыўленне веры. На “Школе” прысутнічаюць удзельнікі, якія робяць першыя крокі веры, а таксама тыя, хто шмат гадоў з’яўляецца практыкуючым католікам. Для многіх “Школа” стала пераломным момантам у жыцці і ў адносінах з Богам. Многія ўдзельнікі перажылі сапраўднае навяртанне і адкрылі ў сваім жыцці прысутнасць Жывога Бога.

На Школе, апроч шматлікіх канферэнцый, можна ўдзельнічаць у  святой Імшы, адарацыі, прыступаць да споведзі, разважаць над Словам Божым. Ёсць таксама малітва праслаўлення і размова ў групах.

Узрост удзельнікаў — ад 18 год. Абавязковы папярэдні запіс, які трывае да 4 ліпеня.

Запісацца можна па тэлефоне: +375 33 3294648 (Вольга)

Адрас правядзення:  Віцебская вобл., г. Орша, вул. Савецкая 6, касцёл св. Юзафа.

Адказны за рэкалекцыі: а. Аляксандр Жарнасек МІС. тел. (029) 713-02-33

для друку для друку