[1]З 8 па 17 ліпеня ў Оршы пройдуць рэкалекцыі пад назвай «Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі».
«Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі» — гэта серыя рэкалекцый, якая мае сваю дынаміку і трывае некалькі год. Галоўная мэта Школы — ажыўленне веры. На “Школе” прысутнічаюць удзельнікі, якія робяць першыя крокі веры, а таксама тыя, хто шмат гадоў з’яўляецца практыкуючым католікам. Для многіх “Школа” стала пераломным момантам у жыцці і ў адносінах з Богам. Многія ўдзельнікі перажылі сапраўднае навяртанне і адкрылі ў сваім жыцці прысутнасць Жывога Бога.
На Школе, апроч шматлікіх канферэнцый, можна ўдзельнічаць у святой Імшы, адарацыі, прыступаць да споведзі, разважаць над Словам Божым. Ёсць таксама малітва праслаўлення і размова ў групах.
Узрост удзельнікаў — ад 18 год. Абавязковы папярэдні запіс, які трывае да 4 ліпеня.
Запісацца можна па тэлефоне: +375 33 3294648 (Вольга)
Адрас правядзення: Віцебская вобл., г. Орша, вул. Савецкая 6, касцёл св. Юзафа.
Адказны за рэкалекцыі: а. Аляксандр Жарнасек МІС. тел. (029) 713-02-33