Францішак заклікаў вернікаў далучыцца да яго малітвы ў інтэнцыі ахвяр тайфуна на Філіпінах. Адмысловы зварот ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 26 снежня 2019 г. у Ватыкане.
“Дарагія браты і сёстры, яднаюся з болем, які абрынуўся на ўмілаванае насельніцтва Філіпін па прычыне тайфуна “Фанфон”. Малюся за шматлікіх ахвяр, за параненых і іх сем’і. Заклікаю ўсіх памаліцца разам са мной “Вітай Марыя” за гэты дарагі мне народ”, — сказаў Святы Айцец.
Тайфун “Фанфон” прынёс на Філіпіны праліўныя дажджы і моцны вецер, што прывяло да паводкаў, разбурэння дамоў, пашкоджання ліній электраперадач. Паведамляецца, што ахвярамі стыхіі сталі па меншай меры 16 чалавек.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
