Папа Францішак узначаліць малітву за краіны Афрыкі

У чацвер 23 лістапада ў 17.30 Папа Францішак узначаліць малітву за мір у Паўднёвым Судане і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Набажэнства адбудзецца пры алтары за Кафесіяй св. Пятра, паведамілі ў Прэфектуры Папскага дому. Адзначаецца, што ў літургіі можа ўзяць удзел кожны, не прадугледжана ўваходных білетаў.

Паўднёвы Судан у якасці незалежнай дзяржавы існуе з 9 лiпеня 2011 г. Побач з памежным канфліктам з Суданам тут мае месца канфлікт унутраны на этнічнай глебе. Сур’ёзнай пагрозай з’яўляецца праблема голаду. Амаль палова насельніцтва гэтай краіны не мае доступу да пітной вады.

Дэмакратычная Рэспубліка Конга з’яўляецца другой па велічыні краінай у Афрыцы. Яна размешчана ў Цэнтральнай Афрыцы, у басейне ракі Конга. З 1993 года тут з рознай інтэнсіўнасцю ідзе грамадзянская вайна.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі