Пантыфік пажадаў плённага святкавання Вялікадня

Папа Францішак пажадаў вернікам духоўна плённа перажыць Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень, прыняць Божае прабачэнне і самім практыкаваць яго ў штодзённасці.

Святы Айцец заахвоціў, каб святкаванне Пасхі стала не толькі кароткім момантам, але каб паспрыяла штодзённаму перажыванню Божай хвалы. 17 красавіка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі, ён прапанаваў сваім слухачам, даверыць Айцу тое, што засмучае, і ў Яго міласэрных абдымках вучыцца дараваць іншым.

Пантыфік спадзяецца, што вернікі глыбока перажывуць таямніцу мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. “Давайце аб’яднаемся з Ім унутрана і ў малітве на Яго шляху даверу да Айца!”, — залікаў Францішак. “Праз свой Крыжовы Шлях Езус вучыць нас, што адзіным спосабам пераадолення выпрабаванняў з’яўляецца поўны давер да Бога, у Яго збаўчай любові і Яго святой волі”, — дадаў ён.

Папа нагадаў, што Трыдуум Мукі Пана, гэта час, калі давяраем нашы выпрабаванні Богу, а Ён падтрымлівае нас у мужнасці прабачаць іншых.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі