Група таленавітых музыкантаў-католікаў стварылі праект VIGIL — анлайн-рэсурс, мэтай якога з’яўляецца дапамагчы веруючым людзям засяродзіцца на малітве сярод мітусні і клопатаў штодзённасці, паведамляе Credo.
Для ўдзельнікаў VIGIL гэты праект не проста гурт, які стварае новыя кампазіцыі і гастралюе. Музыкі заўсёды падкрэсліваюць: іх творчасць — адбітак іх шляху веры, а таксама дапамога іншым у пілігрымцы да Бога.
Гэта дапамога мае вельмі канкрэтныя формы, бо музыканты ўжо стварылі музычныя кампазіцыі на Адвэнт, перыяд Божага Нараджэння і час Вялікага посту.
Прапануем вашай увазе песні, якія ўдзельнікі праекту запісалі спецыяльна для Вялікага посту:
«Praise to You»
«Lord, have mercy»
«No words»
«Where you there»
Пераклад catholicnews.by
