“Як Касцёл ставіцца да крэмацыі?”
Яўгенія Раткевіч
На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR:
– Катэхізіс Каталіцкага Касцёла дае выразны і кароткі адказ адносна крэмацыі: «Крэмацыя дазваляецца Касцёлам у тым выпадку, калі яна не з’яўляецца выразам няверы ва ўваскрашэнне цела» (2301).
Вызнанне нашай веры ў Бога Айца, Сына і Духа Святога і ў Яго творчае, выратавальнае і асвячальнае дзеянне знаходзіць сваю найвышэйшую кропку ў абвяшчэнні ўваскрашэння мёртвых у канцы часоў і жыцця вечнага. Верыць ва ўваскрашэнне мёртвых было асноўным элементам хрысціянскай веры ад самых ранніх яе часоў. “Упэўненасць хрысціян – ва ўваскрашэнні мёртвых; у гэта веруючы, мы існуём” (Тэртуліян).
«Калі аб Хрысце гаворыцца, што Ён уваскрос з памерлых, дык чаму некаторыя з вас кажуць, што няма ўвасрэсення мёртвых? Калі няма ўваскрэсення мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос. А калі Хрыстос не ўваскрос, дык дарэмнае навучанне нашае, ды дарэмная таксама вера вашая. (…)
Але цяпер Хрыстос уваскрос першы сярод памерлых» (1 Кар. 15,12-14. 20).
для друку