Экстрэмісты з ісламісцкай групоўкі «Джэма Ісламія» планавалі здзейсніць замах на Папу Рымскага Францішка на Філіпінах.
Паводле інфармацыі філіпінскай паліцыі, тэрарысты, звязаныя з «Аль-Каідай», збіраліся падарваць бомбу ў Маніле 18 студзеня на адной з вуліц у цэнтры горада, па якой ішоў картэж пантыфіка.
Паліцэйскія не ўдакладняюць, з якой прычыны экстрэмістам не ўдалося ажыцявіць задуму.
Прыпомнім, што больш за 6 мільёнаў чалавек прынялі ўдзел у заключнай Святой Імшы сёмай апостальскай паездкі Папы Францішка ў Маніле, сталіцы Філіпін. Пантыфік быў уражаны колькасцю людзей, якія прыйшлі на плошчу, нягледзячы на дождж.
