Філатэлістычныя і нумізматычныя навінкі ў Ватыкане

filateliaУ Ватыкане быў выдадзены філатэлістычна-нумізматычны набор, у які уваходзяць памятная манета наміналам у 2 еўра і паштовая марка, прысвечаныя VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая прайшла ў Філадэльфіі 22-27 верасня 2015 года.

Акрамя таго, калекцыянерам прапануецца альбом з усёй філатэлістычнай прадукцыяй і адбіткамі паштовых пячатак, якія выкарыстоўваліся Ватыканскай поштай на працягу 2015 г. Ён быў выдадзены на чатырох мовах: італьянскай, французскай, англійскай і нямецкай. І набор, і альбом паступяць у продаж 3 снежня 2015 года, паведамляе Ватыканскае радыё.

для друку для друку