Ці людзі моляцца ў глупых інтэнцыях?

У апошні час, дзякуючы тэхналогіям і развіццю сацыяльных сетак, на пытанні аб веры і Касцёле даюць адказы шматлікія святары, якія маюць свае відэаблогі або рубрыкі ў інтэрнэт-выданнях. Напрыклад, о.Павел Крупа ОР адказаў на нязручнае пытанне: ці людзі моляцца «па-дурному».

— Так! Найлепшы прыклад — гэта вучань, які атрымаў «двойку» і моліцца, каб яна знікла. Або чалавек, які павінен нешта зрабіць — і ведае, што можа гэта зрабіць, — а сядзіць і моліцца, каб гэта было зроблена за яго.

Гэта такія «дурныя малітвы», малітвы, якія не распазнаюць, што ёсць рэчы, якія я магу зрабіць, а ёсць тыя, якія належаць да маёй кампетэнцыі, ці яшчэ спрабуюць прымусіць Госпада Бога, каб Ён змяніў рэчаіснасць.

Наш Бог — гэта Бог жыцця і рэчаіснасці, а не Бог фантазій, не Бог магіі. «Двойка» гэта «двойка», і цудоўным чынам яна не знікне з твайго сшытка; затое ў наступны раз ты можаш лепш пастарацца.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі