Людзі, якія, культурна кажучы, жывуць разам, часта не жадаюць прымаць святара ў час каляднага наведвання — «па калядзе». Ёсць чаго баяцца? Адказвае францішканін а. Леанард Бялецкі.
— Айцец, у многіх парафіях працягваецца каляда. Некаторыя, у прыватнасці моладзь, вагаецца, запрашаць святара, у прыватнасці праз сумеснае жыццё да шлюбу. Звычайна яны «баяцца пропаведзі», якую святар з гэтай нагоды напэўна ім прачытае…
— Я разумею, што баяцца такой пропаведзі тыя, хто жывуць разам як муж і жонка, не знаходзячыся ў шлюбе? У канчатковым выніку, такі страх, неспакой можа быць следствам некалькіх нагодаў. Першая справа — людзі не жадаюць, каб іх нехта павучаў, як жыць, не хочуць, каб іх рашэнне крытыкавалі. Іншая справа, значна важней, — гэта страх, які можа нарадзіцца з усведамлення, што перад Богам, аднак, не ўсе «ў парадку». Так, гэта іх рашэнне, але ўнутраны дыскамфорт з-за закранутай тэмы застаецца. Пытанне — чаму ж ён застаецца?
— Калі ёсць такая магчымасць, што хтосьці адзін будзе дома на час пастырскага візіту — лепш не гаварыць, што жывуць з іншым чалавекам?
— Гэта памылковае рашэнне, таму што ўсё роўна, будуць адзін або двое: і так стане вядома, што жывуць разам. Хіба што святара падмануць, але слаба веру.
— А можа, лепшым рашэннем будзе прыняць святара на наступны год, напрыклад, ужо пасля вяселля?
— Калі шлюб фактычна павінен быць за год, калі ўжо ўсё запланавана, то чаго б не прыняць ужо ў гэтым годзе? Можна сказаць: айцец, жывем без шлюбу, але ў наступным годзе збіраемся браць шлюб, усё вырашана, мы чакаем.
— Аднак здаецца, што святар зусім інакш паглядзіць на пару, якая плануе шлюб за некалькі месяцаў, чым на такую, якая аб шлюбе і не думае. Праўда?
— Менавіта так. Я часам пытаюся: слухайце, вы жывяце разам, прымаеце святара, то ёсць справы веры вам не абыякавыя; ці вы збіраецеся разысціся? Наогул кажучы, усё адказваюць, што хочуць быць разам. Тады я пытаюся: чаму не ўзяць шлюб?
— І што далей?
— Гэта своеасаблівы зыходны момант да дыялогу, калі атмасфера не робіцца занадта напружанай. Шмат што залежыць ад падыходу святара. Для мяне гэта пастырскі выклік, каб не адпудзіць іх ад Касцёла. Не маю намеру сілай пераконваць, абзываць. Яны ведаюць, якая іх сітуацыя, але не ўпэўнены, што ведаюць, што губляюць… Я хачу павесці размову так, каб яны ўбачылі: Касцёл іх не выключае, наадварот! Я кажу не пра іх, не аб іх сітуацыі, а пра тое, які Гасподзь Бог мае план для чалавека. Стараюся паказаць, што іх каханне можа абапірацца не толькі на чалавечы падмурак. Бог ведае нас, наш эгаізм, нашы цяжкасці ў быцці добрымі, вернымі, тымі, што любяць, і даруюць. Ёсць Божая дапамога, якую мы называем ласкай. Тое, чаго мы не маем, таму што гэта дар. На людзей, якія адзін аднаго любяць, сплывае асаблівая ласка, калі яны заключаюць сакрамант сужэнства.
— Як свецкія католікі, мы ходзім у храм, молімся, — навошта нам яшчэ і каляда? Можа, нават ходзім у іншую парафію, чым тая, да якой належым, а святары так і так нас не пазнаюць…
— Можа, гэта адзіны момант, калі ўся сям’я збіраецца разам і выпрошвае Божую дапамогу для свайго дома? Сумесна, услых, са святаром. Выдатны такі хатні Касцёл!
— З іншага боку — мы католікі, так нам трэба было б прыняць святара?…
— Прымусу няма. Проста шкада, калі святар не блаславіць дом. Калі няма пра што пагаварыць са святаром, то пытанне, я жыву Касцёлам — не толькі парафіяй, але Касцёлам і Богам?
— Святар, які прыходзіць па калядзе, мае права ацэньваць і крытыкаваць?
— Святар прыходзіць у госці. Па запрашэнні гаспадароў. Гэта шанец спаткацца. Трэба памятаць, што я пад чыімсьці дахам. Магу працягнуць адкрытую руку ці сціснуць кулак. Пытанне — для чаго яго сціскаць? А па ацэнцы, Езус гэтую справу вызначыў ясна: не судзіце, каб і самі не былі судзімыя.
— Вы шмат гадоў ходзіце з калядой. Напэўна хапала таксама і цікавых сітуацый у такіх наведваннях?
— Значна больш камічнага запамінаюцца чалавечыя драмы. На некаторы час я раблюся часткаю нечага свету. Гэта вельмі хвалюе, тым больш што святар павінен быць знакам надзеі…
Марта Яцукевіч, deon.pl
