Авторские архивы: catholic_admin

Адзін дзень з сёстрамі. Пра жаноцкасць, дамініканскую духоўнасць і шлях да манаства

У сакавіку, калі абуджаецца прырода і распускаюцца першыя кветкі, вялікая ўвага ўдзяляецца жанчыне, яе ролі ў жыцці грамадства. Чуючы слова “жаноцкасць”, у свядомасці ўзнікае шэраг асацыяцый: высокія абцасы, элегантная сукенка, перлы, стужкі, касметыка. Менавіта такой стандартнай і шаблоннай уяўляецца жанчына. Але жаноцкасць – гэта не заўсёды пра касметыку, адзенне і ўпрыгожанні. Быць сапраўднай, унікальнай, лагоднай і пяшчотнай можна і без ...

Читать далее »

Ватыкан заклікае свет да абароны дзяцей

2 і 3 лютага ў Ватыкане прайшоў саміт па правах дзяцей пад назвай “Любім і абараняем дзяцей”. Ён стаў часткай падрыхтоўкі да Другога Сусветнага дня дзяцей, які пройдзе ў верасні 2026 года. Першы такі дзень быў праведзены ў Рыме ў маі 2024 года. У саміце ўзялі ўдзел лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, прафесары, пісьменнікі, эканамісты, рэлігійныя і палітычныя дзеячы, кіраўнікі міжнародных арганізацый. ...

Читать далее »

Разважанне на чацвер, ІІІ тыдзень Вялікага посту

Евангелле Лк 11, 14–23 У той час: Езус выганяў злога духа нематы. А калі злы дух выйшаў, нямы чалавек загаварыў, і людзі здзівіліся. Але некаторыя з іх казалі: Ён выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з неба. Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім сабе, спусташаецца, і ...

Читать далее »

Кс. Крыжа: душпастырства беларускай мовы ўпісваецца ў разнастайнасць Касцёла ў Польшчы

“Cпадзяюся, што мы будзем разам ствараць адкрыты і паўсюдны Касцёл, у якім кожны зможа знайсці сваё месца і маліцца на сваёй мове“, – падкрэслівае ў размове з КАІ кс. Лешэк Крыжа SChr. Дырэктар Бюро Групы Дапамогі Касцёлу на Усходзе быў прызначаны Нацыянальным Каардынатарам Душпастырства беларусаў у Польшчы падчас 400-га Пленарнага Пасяджэння Канферэнцыі Епіскапату Польшчы. Як паведамляе еКАІ, кс. Крыжа адзначыў, што ...

Читать далее »

«Дамініканская духоўнасць». Айцы дамінікане запрашаюць на фармацыйную сустрэчу

Айцы дамінікане запрашаюць 29 сакавіка на чарговае спатканне з цыклу «Дамініканская духоўнасць». Тэма на Вялікі пост — «Складаная справядлівасць і невыгодная ўстрыманасць», на падставе тэкстаў св. Тамаша Аквінскага. Праграма: 10.45 – канферэнцыя 1 11.45 – перапынак на каву 12.00 – канферэнцыя 2 13.00 – абед Месца правядзення: Віцебск, вул. 3-Гарадокская, 3, парафіяльны дом.

Читать далее »

Папа Францішак працягвае лячэнне ў Ватыкане

Па вяртанні ў Дом Святой Марты Папа працягвае медыкаментозную тэрапію, а таксама дыхальную і рухальную фізіятэрапію. На дадзены момант ён не прымае наведвальнікаў. Не прыняты рашэнні адносна праграмы яго дзейнасці ў бліжэйшыя тыдні. Выздараўленне Пантыфіка, якое па словах медыкаў, павінна доўжыцца два месяцы, працягваецца ў яго ватыканскай рэзідэнцыі. Ён працягвае лекавую тэрапію, а таксама рухальную і рэспіраторную фізіятэрапію. Апошняя неабходна ...

Читать далее »

Духоўнае жыццё мамы

Калі ў сям’і з’яўляецца маленькае дзіця, яно патрабуе шмат увагі, а таксама сілы і часу. Яшчэ больш увагі сілы і часу выдаткоўвае мама, калі ў сям’і двое і больш дзяцей. Часта здараецца сітуацыя, што духоўнае жыццё адыходзіць на другі план. Вялікі пост – гэта добры час, каб зірнуць на свае адносіны з Богам і паспрабаваць наладзіць іх. Штодзённая малітва Каб ...

Читать далее »

Касцёл супраць прэзідэнта Трампа: іерархі заступіліся за мігрантаў, якіх хочуць дэпартаваць з ЗША

Нягледзячы на тое, што да ўлады ў Злучаных Штатах прыйшлі палітыкі, якія дэкларуюць сваю хрысціянскасць і кансерватыўнасць, а дзве з трох найважнейшых пасадаў у краіне занялі католікі, у мясцовага Касцёла стасункі з імі не склаліся. Прычына гэтага – жорсткая антыміграцыйная палітыка, якую праводзіць новая адміністрацыя. Ужо 20 студзеня, у дзень сваёй інаўгурацыі, Дональд Трамп падпісаў шэраг указаў адносна іміграцыйнай палітыкі. ...

Читать далее »

Разважанне на сераду, ІІІ тыдзень Вялікага посту

Евангелле Мц 5, 17–19 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму ...

Читать далее »

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупа-наміната Іньяцыё Чэффаліа. Пра гэта са спасылкай на афіцыйныя крыніцы Святога Пасаду паведаміла Апостальская нунцыятура ў Беларусі. Ніжэй прыводзім тэкст паведамлення.   Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Францішак прызначыў мансіньёра Іньяцыё Чэффаліа (Ignazio Ceffalia) ...

Читать далее »