Авторские архивы: catholic_admin

Фільм “Рыплі”

Праз чатыры гады пасля забойства Рануча Тамасоні ў Рыме Караваджа ўсё яшчэ быў ва ўцёках. У гэты перыяд, магчыма, у апошні год свайго жыцця, у 1610 годзе ён напісаў свайго “Давіда з галавой Галіяфа”. На карціне Караваджа стварае сувязь між забойцам і ахвярай, выяўляючы Давіда спачувальным, нават тым, які любіць, калі меркаваць, як ён глядзіць на адсечаную галаву Галіяфа. І ...

Читать далее »

Беларускі святар: міфадызайн – тэхналогія надзеі для Касцёла

Беларускі святар Раман Суша атрымаў у Рыме прэстыжную стыпендыю. У прамове ён прадставіў канцэпцыю міфадызайну як “тэхналогіі надзеі” для сучаснага свету. 24 кастрычніка 2025 года падчас цырымоніі ўручэння стыпендыі Фонду «Centesimus Annus Pro Pontifice» беларускі святар Раман Суша звярнуўся да прысутных з дакладам, у якім назваў наратывы, вобразы і сімвалы «новай валютай улады». Ён адзначыў, што менавіта яны сёння скіроўваюць ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбылося ўрачыстае завяршэнне года фармацыі для духавенства Беларусі

20 кастрычніка 2025 года ў прыходскім доме парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло ўрачыстае завяршэнне іннавацыйнай фармацыйнай праграмы па павышэнні кампетэнцый духавенства Беларусі. Праграма, што цягам усяго года аб’ядноўвала святароў і манаскіх асобаў, стала прасторай інтэнсіўнага супрацоўніцтва і духоўнага росту. Удзельнікі бралі ўдзел у сустрэчах і канферэнцыях у галіне менеджменту, псіхалогіі, кананічнага і грамадзянскага права і этыкі, а ...

Читать далее »

Кусташ гудагайскага санктуарыя ўдзельнічаў у дыялогавай пляцоўцы “Сям’я як каштоўнасць у сучасным свеце”

Айцец Аркадзь Куляха OCD, пробашч гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і кусташ гудагайскага санктуарыя, узяў удзел у раённай дыялогавай пляцоўцы “Сям’я як каштоўнасць у сучасным свеце”, якая прайшла ў Астраўцы. Як паведамляе ostrovets.by, на мерапрыемстве абмяркоўваліся наступныя пытанні: якія каштоўнасці важныя для вопытных у сямейным плане пар і для моладзі; ці перашкаджаюць сацсеткі сямейнаму жыццю; які наказ хацелі б ...

Читать далее »

Спадчына святога Яна Паўла ІІ натхняе спартсменаў ЗША

У ЗША былая фігурыстка стварыла праграму для спартсменаў, заснаваную на тэалогіі цела св. Яна Паўла ІІ, якая спалучае веру і псіхалогію. Рэйчал Попсак Айзек, былая амерыканская фігурыстка і тэрапеўт, распрацавала ўнікальную фармацыйную праграму для спартсменаў. Яе падыход, у адрозненне ад традыцыйнай спартыўнай псіхалогіі, якая засяроджваецца на выніках, прапануе цэласны погляд на чалавека, аб’ядноўваючы розум, цела і душу. Праект натхнёны тэалогіяй ...

Читать далее »

Былы трэнер Льва XIV два гады лічыў яго звычайным кліентам, пакуль ён не быў абраны Папам

26-гадовы спартыўны трэнер Валерыа Мазелла распавёў італьянскім СМІ, што на працягу двух гадоў працаваў з кліентам, якога лічыў звычайным чалавекам. Уключыўшы тэлевізар 8 мая 2025 года, ён быў здзіўлены, убачыўшы, што гэты пастаянны кліент толькі што быў абраны Папам. «Я адразу пазнаў яго. Я не мог паверыць сваім вачам. Насамрэч, я трэніраваў будучага Пантыфіка: гэта неверагодна, але для мяне ён ...

Читать далее »

Шэсць месяцаў без Францішка: малітва ля магілы не сціхае

Праз паўгода пасля смерці Папы Францішка яго магіла ў Санта-Марыя-Маджорэ застаецца месцам пілігрымак, якое прыцягвае вернікаў спадчынай прастаты і блізкасці. Роўна праз шэсць месяцаў пасля смерці Папы Францішка, 21 кастрычніка 2025 года, яго магіла ў рымскай базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ працягвае быць цэнтрам прыцягнення для вернікаў. Архіпрэзбітэр базілікі, кардынал Раландас Макрыцкас, тлумачыць гэты няспынны паток пілігрымаў тым, што “людзей прыцягвае яго радасць ...

Читать далее »

У Турцыі археолагі рыхтуюць падводную базіліку да візіту Папы Льва XIV

Археолагі з паўночна-заходняй Турцыі рыхтуюць падводную базіліку ў возеры Ізнік да візіту Папы Льва XIV. Святы Айцец наведае Турцыю ў канцы лістапада, каб адзначыць 1700-годдзе Нікейскага сабору. Базіліка, размешчаная прыблізна ў 20 метрах ад берага возера ў заходняй правінцыі Бурса, стаіць на месцы, дзе, верагодна, адбыўся першы Сусветны сабор, скліканы ў 325 годзе нашай эры з удзелам біскупаў з усяго ...

Читать далее »

Францыя: у сясцёр з Булаур ёсць незвычайная мара: яны хочуць купіць культыватар, каб апрацоўваць зямлю на хвалу Божую

Моляцца, працуюць і даглядаюць за зямлёй. А цяпер яны робяць гэта ў большых маштабах! Цыстэрцыянскі кляштар у Булаур ў Гасконі вядомы малітвай, працай і арганічным земляробствам. І здаецца, што ён вось-вось расправіць крылы, дзякуючы поспеху сваёй першапачатковай кампаніі па зборы сродкаў. У самым сэрцы Гасконі, сярод зялёных пагоркаў, з XII стагоддзя стаіць абацтва Булаур. З 1949 года тут жывуць сёстры ...

Читать далее »

Яна — манахіня, яе сын — біскуп: неверагодная гісторыя сястры Себасцьяны

Сястра Себасцьяна, удава і маці дзевяці дзяцей, ажыццявіла сваю дзіцячую мару, склаўшы вечныя абяцанні ва ўзросце 55 гадоў пры падтрымцы свайго сына, які цяпер з’яўляецца біскупам Дурадуса ў Бразіліі. Разам яны ўвасабляюць глыбокую веру, якая для іх абодвух ператварылася ў пакліканне. У самым сэрцы Бразіліі ўнікальная гісторыя мацярынскай любові, веры і паклікання аб’ядноўвае біскупа Дурадуса, біскупа Энрыке Апарэсіда дэ Ліма, ...

Читать далее »