Авторские архивы: catholic_admin

Па вуліцах Глыбокага прайшла працэсія Божага Цела (+відэа)

Гэта адбылося ў чацвер 31 мая пасля вячэрняй святой Імшы. Вернікі прайшлі па вуліцах горада, дзе былі ўсталяваныя чатыры алтары. Пры кожным з іх былі былі прачытаныя ўрыўкі з Евангелля і кароткія малітвы. Адметна, што працэсія прайшла па вуліцах Камуністычная, Піянерская, Камсамольская і Савецкая. Здаецца, ужо прыйшла пара расстацца з савецкай спадчынай, але ўжо тое, што каталіцкая працэсія праходзіць па ...

Читать далее »

Дзень дзяцей у Лынтупах

3 чэрвеня 2018 года ў Лынтупах пры парафіяльным араторыўме адбыўся канцэрт з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Святкаванне распачалося ўрачыстай святой Імшой у Касцёле св. Андрэя Апостала ў Лынтупах, падчас якой мы маліліся ў інтэнцыі ўсіх дзяцей. Ксёндз пробашч Аляксандр Баран падкрэсліў, якім вялікім дарам для ўсіх бацькоў і ўсяго Касцёла з’яўляецца кожнае ДЗІЦЯ, а таксама, як важна клапаціцца пра ...

Читать далее »

У Будславе пілігрымы разам заспяваюць новую песню ў гонар Маці Божай (+аўдыё)

Гэту песню напісалі да 20-годдзя каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, яе выкананне абудзецца 1 ліпеня. Аўтар песні — айцец францішканін Яўген Голуб OFM, адзін з арганізатараў музычнай майстэрні ў Івянцы. Your browser does not support the audio element. «Ідэя стварыць песню, якую кожная пілігрымка вывучыла б на шляху ў Будслаў, належыць кс. Кірылу Бардонаву, — адзначае аўтар. — ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Польшчы Тадэвуша Маравецкага. Сустрэча адбылася 4 чэрвеня 2018 года ў ватыканскім Апостальскім палацы. Пасля размовы з Папам Францішкам палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі. У ходзе шчырых перамоў падкрэсліваліся добрыя двухбаковыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Польшчай, а ...

Читать далее »

Католікам Севастопаля ўлада вярнула гістарычны будынак касцёла

Доўгія гады тут размяшчаўся дзіцячы кінатэатр. У нядзелю 3 чэрвеня, калі ў шматлікіх краінах католікі адзначаюць урачыстасць Божага Цела, у Севастопалі прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы гістарычнага будынак каталіцкага храма дэлегату Пастырскай акругі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Крыме і Севастопалі біскупу Яцэку Пылю. Акрамя губернатара і біскупа у цырымоніі прыняў ўдзел каталіцкі хор з Ялты і каля 500 вернікаў. На днях пастанова ...

Читать далее »

Ксёндз Андрэй Кулік з Дзеркаўшчыны : “Наша галоўная мэта – каб дзеці маглі з карысцю бавіць вольны час!”

У вёсцы Дзеркаўшчына, што на Глыбоччыне, па ініцыятыве пробашча ксяндза Андрэя Куліка створаная пляцоўка для дзяцей. Кожны дзень яны тут гуляюць – як малодшыя, так і старэйшыя. Мы сустрэліся з ксяндзом Андрэем, каб паразмаўляць на гэту тэму. – Ксёндз Андрэй, як Вам прыйшла такая ідэя – зрабіць пляцоўку для дзяцей? – Усе мы былі малымі, і нам, вядома ж, хацелася ...

Читать далее »

Францішак: праз Цела і Кроў Хрыста прымаем Яго любоў

Калі прымаем Цела і Кроў Хрыста, атрымліваем Яго любоў, каб дзяліцца ёй з іншымі, адзначыў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 3 чэрвеня 2018 года прайшла ў Ватыкане. “Сёння ў многіх краінах, сярод якіх Італія, святкуецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, або, згодна з больш вядомым лацінскім выразам, урачыстасць “Corpus Domini” , — заўважыў Папа. ...

Читать далее »

Візітацыя біскупа Алега Буткевіча ў Мосарскую парафію (+відэа)

Візіт высокага госця адбыўся ў нядзелю 3 чэрвеня. У першай палове дня іерарх наведаў капліцы ў Савутках і Казлоўшчыне, дзе сустрэўся з вернікамі і правёў богаслужэнні. Пасля абеда ардынарый прыбыў у Мосар, дзе каля храма яго ўжо чакалі вернікі. Каб прывітаць свайго пастыра, усе вернікі выйшлі з храма. Закрыстыян Станіслаў Бука коратка распавёў біскупу гісторыю мосарскай парафіі. Пасля гэтага пастыру ...

Читать далее »

У Лынтупах арганізавалі свята для дзяцей

3 чэрвеня ў араторыі пры касцёле Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах прайшло свята, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей. У падрыхтаванай праграме ўдзел прымалі не толькі самі дзеці, але і іх бацькі. Казка «Тры парася» ў пастаноўцы мам і тат, конкурсы, забавы з клоўнамі, батут і надзіманая горка — усё гэта цешыла маленькіх лынтупчан, а салодкі стол і смажаныя каўбаскі дапамаглі ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска (+відэа)

2 чэрвеня ў Віцебску ад касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа прайшла ўрачыстая працэсія ў гонар Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, у якой прынялі ўдзел вернікі не толькі горада, але і ўсёй дыяцэзіі. Былі дзеці ў белым убранні – тыя, хто ў гэтым годзе прынялі Першую Камунію альбо рыхтуюцца да гэтай падзеі. Перад пачаткам працэсіі адбылася святая Імша ў ...

Читать далее »