Сёння мы будзем размаўляць пра страх. Гэта эмоцыя першая з’яўляецца пры нараджэнні і застаецца з чалавекам усё жыццё. Страх бывае розных відаў і эвалюцыянуе з узростам дзіцяці. Але не будзем разбіраць усе падрабязнасці, проста адзначым, што першыя месяцы жыцця ў адзіноце дзіця адчувае эмоцыю па інтэнсіўнасці падобную да страху чалавека пры смяротнай небяспецы. Калі малое хоча есці, для яго яшчэ ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Беларусь у “святых” гербах: Бобр
Мы не маем сёння магчымасці запытацца ў Караля Рэчы Паспалітай і Вялікага Князя Літоўскага, чаму мястэчка Бобр не атрымала ў гербе менавіта бабра? Дарэчы, дастаткова распаўсюджаную ў гербах жывёлу… І чаму апекунамі гэтага паселішча былі абраныя два рыцары ў латах? Хто яны? За што змагаліся? Якія атрымалі перамогі? Калі рабіць высновы па выявах на гербе, то ўбачым, што дзве постаці, ...
Читать далее »31 мая — урачыстасць Божага Цела
31 мая 2018 года Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, ...
Читать далее »Гістарычны будынак касцёла ў Краснаярску ўлады адмовіліся вярнуць католікам
Горад не хоча пазбаўляцца арганнай залы і будаваць спецыялізаванае памяшканне. Кіраўнік агенцтва па кіраванню дзяржмаёмасцю падпісаў указ, у якім гаворыцца, што ў перадачы будынка касцёла ў расійскім Краснаярску мясцовай каталіцкай супольнасці адмоўлена. Парафіі Перамянення Пана не аддадуць былы храм, па той прычыне, што ён “не з’яўляецца маёмасцю рэлігійнага прызначэння”. З прыходам савецкай улады касцёл адабралі ў вернікаў і зрабілі ў ...
Читать далее »Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна падрыхтоўкі да святарства
25 мая ўвайшоў у сілу Дэкрэт Кангрэгацыі па справах Духавенства, які рэгламентуе парадак падрыхтоўкі да святарскага служэння ў Касцёле на Беларусі і функцыянаванне семінарый. ПАВЕДАМЛЕННЕ КАНФЕРЭНЦЫІ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі паведамляе, што 15 мая 2018 года Кангрэгацыя па справах Духавенства, кіруючыся распрацаванай Святым Пасадам праграмай падрыхтоўкі святароў Ratio fundamentalis institutionis sacerdotalis прыняла рашэнне адносна падрыхтоўкі ...
Читать далее »Апублікаваны расклад папскіх цэлебрацый на лета
Святая Імша і эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якія ўзначаліць папа Францішак, сёлета адбудуцца 3 чэрвеня 2018 года ў Осціі. У Ватыкане 29 мая 2017 года быў апублікаваны расклад літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца на летнія месяцы. Літургія на плошчы перад парафіяльным касцёлам распачнецца ў 18.00. Затым вуліцамі горада пройдзе працэсія Божага Цела, якая ...
Читать далее »Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала для катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі
28 мая ў Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў, падчас якой былі прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакраманту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян. На спатканне з’ехаліся выкладчыкі катэхезы з розных парафій нашай дыяцэзіі. Прыбыў таксама і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. “У руках маем новы экзэмпляр ...
Читать далее »Катэхетычны год у Шчучыне скончыўся святой Імшой
27 мая ўсе навучэнцы разам са сваімі бацькамі сабраліся на так званай “касцельнай лінейцы”, або на святой Імшы. Сабраліся, каб падзякаваць Богу за заканчэнне 2017/18 навучальнага года і чарговага года катэхізацыі. Асабліва важнай гэта падзея стала для вучняў выпускных класаў, якія напрыканцы Эўхарыстыі выказалі падзяку Богу за магчымасць развіваць сваю веру ў класах рэлігіі ў парафіі. Падзяку ад выпускнікоў атрымалі ...
Читать далее »У Шчучыне прайшло выніковае спатканне для міністрантаў, харыстак і іх бацькоў
26 мая ў Шчучыне Гродзенскай дыяцэзіі ў кляштары айцоў піяраў прайшло выніковае спатканне, прысвечанае заканчэнню катэхетычнага года для кожнай з парафіяльных груп: літургічнай службы алтара і моладзевага і дзіцячага хораў. На запланаваную сустрэчу яны запрасілі сваіх бацькоў са шчучынскай парафіі. Галоўнай падзеяй дня стала агульная Эўхарыстыя, падчас якой удзельнікі маліліся за мір, любоў і адзінства ў іх сем’ях. Чарговая частка ...
Читать далее »Семінарыстам і святарам у Беларусі далі адтэрміноўку ад войска
Студэнты праваслаўнай і каталіцкіх семінарый у Беларусі, а таксама святары ва ўзросце да 27 гадоў, атрымалі адтэрміноўку ад прызыву ў войска да лютага 2019 года. Нагадаем, святары і студэнты вышэйшых духоўных навучальных устаноў раней не служылі ў войску па дамоўленасці з уладамі. Аднак у маі 2018 года семінарысты і святары прызыўнога ўзросту нечакана пачалі атрымліваць позвы для праходжання тэрміновай вайсковай ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!