Авторские архивы: catholic_admin

Новы фармат кадавання “Радыё Марыя”

“Радыё Марыя” выходзіць на новы ўзровень вяшчання, прапаноўваючы сваім слухачам новы стандарт кадавання аўдыёсігнала. Развіццё метадаў сціску дадзеных і псіхаакустыкі паступова прывяла да таго, што стандарт МР3 стаў “цесным” для рэалізацыі новых ідэй у кадаванні аўдыё. У выніку ў 1997 годзе інстытутам Фраўнгофера (Fraunhofer IIS), які ў пачатку 90-х стварыў МР3, а таксама кампаніямі Dolby, AT&T, Sony і Nokia — ...

Читать далее »

“Буквар” натхняе хрысціянаў на навучанне і справы міласэрнасці

Напярэдадні Дня ведаў, 28 жніўня, у Нацыянальнай бібліятэцы прадставілі выпуск факсімільнага ўзнаўлення першага беларускага “Буквара”, 400-годдзе якога адзначылі сёлета. Кніга невялікага фармату выйшла накладам 1000 асобнікаў у трох тамах, якія ўключаюць арыгінал, даследаванні і пераклад. Выданне паступіць ва ўсе рэгіянальныя і ўніверсітэцкія бібліятэкі краіны бясплатна. Калектыў аўтараў узначаліў кандыдат культуралогіі Алесь Суша. Над дызайнам працаваў Канстанцін Вашчанка. Даследчы том уключае ...

Читать далее »

Навукоўцы: каханне праяўляецца ў рэальных учынках, а не ў пачуццях

Амерыканскія даследчыкі даказалі хрысціянскую ісціну навуковым шляхам. Адмыслоўцы ў галіне псіхалогіі даказалі навуковым шляхам: сапраўднае каханне выяўляецца не ў пачуццях, не ў словах, а ў рэальных учынках. Нядаўна супрацоўнікі Універсітэта псіхалогіі ў амерыканскай Джорджыі правялі даследаванні на тэму чалавечага кахання і пацвердзілі, што дадзенае сцвярджэнне абсалютна дакладнае. І наадварот: эгаістычнае паводзіны, а таксама любыя садысцкія схільнасці — гэта паказчык адсутнасці ...

Читать далее »

Ірландыя: папскія аўтамабілі паслужаць дабрачыннасці

Два сінія аўтамабілі “Шкода Рапід”, якія былі прызначаны для перамяшчэння Папы падчас яго візіту ў Дублін, перадалі дабрачынным арганізацыям. Адна з машын будзе знаходзіцца на службе арганізацыі “Crosscare”, якая дзейнічае ў ірландскай сталіцы. Дабрачынная структура дапамагае сем’ям, якія раптоўна аказаліся без жылля, знайсці новы дах над галавой. У Дублінскай архідыяцэзіі патлумачылі, што аўтамабіль будзе выкарыстоўвацца для дастаўкі сем’яў у іх ...

Читать далее »

А як у іх? У Варкуце таксама з’явіцца помнік рэпрэсаваным

У “сталіцах” ГУЛАГа усталёўваюць маскі смутку. У Рэспубліцы Комі ў РФ абмяркоўваюць ўстаноўку ў Варкуце манумента памяці ахвяр рэпрэсій. Губернатары Свярдлоўскай і Магаданскай абласцей звяртаюцца да ўладаў Комі з просьбай ўвасобіць задуму скульптара Эрнста Неізвеснага аб стварэнні “Трыкутніка смутку”. Гаворка ідзе аб будаўніцтве трэцяй, апошняй “Маскі Смутку”, гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі Свярдлоўскай вобласці. Мемарыял “Трыкутнік смутку” ў памяць пра ахвяраў ...

Читать далее »

Хрост у католікаў і пратэстантаў: пытанне святару

“Чаму пратэстанты хрысцяць дарослых, а католiкi дзяцей?” Віктар На пытанне адказвае айцец Аркадзь Куляха OCD, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску: – Чытач “Каталіцкага Весніка” задае вельмі важнае пытанне, якое насамрэч датычыць веры і яе разумення. Калі мы верым, што Хрыстус жыве і ёсць у цэнтры нашага жыцця, а Яго сакраманты з’яўляюцца крыніцамі ласкі і месцам ...

Читать далее »

Крыжы на Галгофе. Названы лепшы праект мемарыялу ў Курапатах

Ужо ўсталяваныя крыжы дэмантаваць не будуць — у народны мемарыял проста ўпішуць новы праект. Падведзены вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знака ва ўрочышчы «Курапаты» пад Мінскам. Пераможцам конкурсу эскізных праектаў вызначаны аўтарскі калектыў: скульптары — Нячай В., Аганаў С., архітэктары — Маркаўцава М., Ярмолін У., паведамляе Міністэрства культуры Беларусі. Па задумцы аўтараў, праект выглядае як канструкцыя з чатырох калон ў ...

Читать далее »

У сусветным сходзе капуцынаў прымае ўдзел і прадстаўнік Беларусі

27 жніўня 2018 года ў міжнароднай калегіі братоў капуцынаў у Рыме распачаўся 85-ты чарговы генеральны капітул ордэна меншых братоў капуцынаў. Гэты сход з’яўляецца найвышэйшым органам кіравання ордэнам і сёлета прадстаўлены 188 братамі з усіх кантынентаў большасці краін свету. Беларускім дэлегатам капітулы з’яўляецца вышэйшы кіраўнік прысутнасці капуцынаў у нашай краіне — брат Алег Шэнда. Генеральны капітул склікаецца кожныя шэсць гадоў і ...

Читать далее »

«Беларускія хаты навучылі мяне пакоры». У Будславе развіталіся з айцом Віктарам Бурлакам

26 жніўня ў Будславе развіталіся са шматгадовым кусташам Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай айцом Віктарам Бурлакам OFM і прывіталі новага пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Дубовіка. З гэтай нагоды св. Імшу перад цудатворным абразом Маці Божай узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. У гаміліі іерарх засяродзіўся на неабходнасці моцнай веры для таго, каб заўсёды і ва ўсіх акалічнасцях ісці ...

Читать далее »

Пантыфік нагадаў аб выключнасці жаночага генія

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў 38-га моладзевага намётавага летніка, які прайшоў у санктуарыі святога Габрыэля ад Маці Божай Балеснай, у гарах цэнтральнай Італіі. Сотні юнакоў і дзяўчат з усяго Апенінскага паўвострава сабраліся разам, каб памаліцца, здзейсніць пешую пілігрымку і паразважаць аб месцы жанчыны ў сучасным свеце і Касцёле. Тэма сустрэчы была выбрана ў святле евангельскіх слоў: “Не бойся, Марыя, бо ...

Читать далее »