Авторские архивы: catholic_admin

Piligrymka.by запрашае ў паломніцкія падарожжы ў Рым, Святую Зямлю і Мексіку

Piligrymka.by запрашае Вас у пілігрымку ў Рым. Гарадоў шмат — Рым адзін. Вечны горад чакае вас! Рым прыцягвае штогод мільёны турыстаў з усяго свету. Дух шчаслівага, поўнага і выдатнага жыцця назаўсёды застаўся тут, як быццам кожны, хто пабываў у Рыме, пакінуў тут частку сваёй душы. «О, Рым! Мая бацькаўшчына, горад душы, да цябе павінны ісці абдзеленыя сэрцам », ̶  усклікаў ...

Читать далее »

«Інтэрактыўная» фігура а. Піа з’явілася ў Нью-Ёрку

У адным з раёнаў Нью-Ёрка ад пачатку года стаіць незвычайная фігура а. Піа. Гэта » інтэрактыўная» скульптура – кожны можа дакрануцца да фігуры законніка, які спавядае і сведчыць пра міласэрнасць. Верасень у раёне Нью-Ёрка, які часам называюць маленькай Італіяй, з’яўляецца адным з самых святочных месяцаў для жыхароў горада. Усё з-за фестывалю Сан-Джэннаро, які больш за сто гадоў таму пачалі адзначаць ...

Читать далее »

Біскуп Яшэўскі прадставіў у Рыме канцэпцыю каталіцкай акадэміі ў Беларусі

27 лютага адбылася працоўная сустрэча біскупа Яшэўскага ў Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Рыме, прысвечаная стварэнню ў Беларусі каталіцкай акадэміі, паведамляе Catholic.by. У кастрычніку 2018 г. на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB быў прызначаны адказным за распрацоўку канцэпцыі Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ. Разам з кс. Віктар Гайдукевічам SDB, які ...

Читать далее »

Тлусты чацвер, пачатак Запустаў

Тлусты чацвер, падобна як большасць традыцыйных і народных святаў, звязаны з рэлігійным календаром – прыпадае заўсёды ў апошні чацвер перад Вялікім постам. Сёлета (2019 г.) гэта 28 лютага, бо 6 сакавіка – Папяльцовая серада, што азначае пачатак 40-дзённага часу пакаяння. Святкаванне Тлустага чацвярга мае, аднак, характар свецкі, аб чым сведчаць між іншым стосы пончыкаў і хрушчоў, якія ядуць у гэты ...

Читать далее »

«Хто такі мужчына?»: рэкалекцыі для жанчын пройдуць у Оршы

З 8 па 10 сакавіка 2019 года ў Оршы адбудзецца чарговы рэкалекцыйны курс для дзяўчат і жанчын «Эстэр». Тэма курса — «Хто такі мужчына?». Часам у Касцёле падчас велікапосных рэкалекцый практыкуюцца канферэнцыі для мужчын і жанчын. Аднак практыка паказвае, што не толькі мужчыны павінны нешта пачуць пра сябе. Жанчыны таксама маюць велізарную неабходнасць пазнання прыроды таго, з кім павінны будуць ...

Читать далее »

Пантыфік запрашае на Вялікі пост адмовіцца ад спакусы “пажырання” ўсяго

“Стварэнне ж з надзеяй чакае адкрыцця сыноў Божых”, — гэтая цытата з Паслання да Рымлянаў стала эпіграфам да ліста Пантыфіка на Вялікі пост, які распачнецца ў Касцёле 6 сакавіка 2019 года. Папа Францішак адзначыў у пачатку, што таямніца збаўлення таксама ўключае ў сябе гісторыю і ўсё стварэнне. І калі чалавек жыве, як дзіця Бога, ён прыносіць карысць і стварэнню, праз ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сем’яў пройдуць у Ляскоўцы

15-17 сакавіка 2019 года ў Ляскоўцы адбудуцца рэкалекцыі для сем’яў. Сужэнскія рэкалекцыі – гэта выдатная пляцоўка для адказаў на ўсе гэтыя пытанні. Кожная наша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай. Крызіс сужэнскага жыцця? Губляеце цеплыню адносін? Толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку? Марыце аб глыбокім узаемапаразуменні і шчаслівай штодзённасці? Да ўдзелу запрашаюцца сем’і ў крызісе сужэнскага жыцця, ...

Читать далее »

Дзмітрый Прыступа: “Я буду служыць Богу, людзям і Беларусі”

Дзмітрый Прыступа досыць добра вядомы вернікам касцёла Святога Антонія Падуанскага. Некалькі год запар ён як клерык-сэрцанін прыязджаў на практыку і дапамагаў у касцёле і ў летніх лагерах. Цяпер ён, будучы ўжо дыяканам, некалькі месяцаў служыць у Паставах, прамаўляе казанні на добрай беларускай мове і ў штодзённых стасунках карыстаецца толькі ёю. – Дыякан Дзмітрый, часта задаюць пытанне: чаму трэба звяртацца да ...

Читать далее »

Ці можна мяняць хросных бацькоў?

“Хвала Хрысту! Падкажыце, ці можна мяняць хросных бацькоў?” Ганна – Хвала навекі! Шаноўная Ганна! У апошні час такое пытанне ўзнікае дастаткова часта. І калі адказаць каротка, то – не: пасля хросту нельга мяняць хросных бацькоў (або аднаго з іх). На жаль, людзі не да канца разумеюць, што хросны бацька і маці выконваюць нешта большае, чым “цырыманіяльную ролю”. Гэта не проста ...

Читать далее »

«Laudans» прэзентаваў у Шчучыне свой новы альбом

22 лютага ў Шчучыне, дзе сваю паслугу нясуць айцы піяры, з сольным канцэртам выступіў хрысціянскі гурт «Laudans» з Брэста. Дуэт зайграў песні са свайго новага альбома «Звязаны з часам», а таксама некалькі кампазіцый з мінулых альбомаў. Пасля музычнага выступлення парафіяльная моладзь мела магчымасць сустрэцца з удзельнікамі дуэту за кубачкам гарачай гарбаты і паразмаўляць на розныя тэмы, напрыклад, пра ўплыў музыкі ...

Читать далее »