Нехта задумаўся над сваімі ўчынкамі, хтосьці маліўся за свае сем’і. У рамках мерапрыемстваў па кантролі за паводзінамі непаўналетніх у перыяд вясновых канікул супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС Мінска арганізавалі экскурсію ў каталіцкі храм у Будславе. Гэта адзін з самых вядомых касцёлаў Беларусі, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай, і дзе штогод праходзіць Будслаўскі фэст. У экскурсіі прынялі ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
У Ватыкане папулярызуюць французскую мову
Францыя хоча падтрымаць веданне французскай мовы ў Ватыкане Яна да гэтага часу лічыцца асноўнай мовай міжнароднай дыпламатыі. Службовыя асобы Рымскай курыі запрошаны на спецыяльныя курсы. У лютым была падпісана адмысловая дамова паміж Святым Пасадам і пасольствам Францыі, якая дапаможа ў рэалізацыі праекту. Як адзначыў кс. Мішэль Кюбле, былы галоўны рэдактар французскай каталіцкай газеты “La Croix” і каардынатар ініцыятывы, у мінулым ...
Читать далее »Як савецкая ўлада забівала каталіцкіх святароў з Магілёва. Пашанцавала адзінкам
Гісторыя разгрому каталіцкай сталіцы Расійскай імперыі – Магілёва. Гаворка ў гэтым матэрыяле пойдзе пра маладаследаваную катэгорыю пераследаў – рэпрэсіях супраць рэлігійных груп. Тэкст заснаваны на матэрыялах праграмы “Ганенні духавенства і свецкіх пры багаборчай уладзе” маскоўскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял”. Даследаваліся следчыя справы ў цэнтральным і рэгіянальных архівах ФСБ, а таксама ў цэнтральным архіве МУС Расіі. У аснове праграмы ляжала таксама вывучэнне ...
Читать далее »Малітва за Беларусь адбылася перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка святой Імшой за Беларусь і беларускі народ завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Першапачаткова планавалася, што гэтая Імша будзе цэлебравацца ў “старым” касцёле будслаўскай базылікі, але з-за вялікай колькасці вернікаў цэлебрацыя адбылася на старажытным алтары перад цудадзейным абразом. Яе ўзначаліў пробашч парафіі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік, на якім у гэты ...
Читать далее »Манах-францысканец стаў «лепшым настаўнікам у свеце»
Манах-францысканец Пітэр Табічы на цырымоніі ў Дубаі атрымаў прэмію ў 1 мільён долараў як «лепшы настаўнік у свеце», паведамляе РИА Новости са спасылкай на афіцыйную прэс-службу Дубая Dubai Media Office. Дабрачынны фонд індыйскага бізнэсмэна Санні Варкея ўручае прэмію «лепшаму настаўніку ў свеце» пачынаючы з 2015 года. У гэтым годзе на яе было пададзена 10 тысяч заявак з 179 краін. Трыццацішасцігадовы ...
Читать далее »Ларэта: Дом Маці Божай – галоўны санктуарый Італіі
Ларэта – невялікі італьянскі горад, які знаходзіцца ў рэгіёне Марке, недалёка ад Адрыятычнага ўзбярэжжа. Штогадова сюды прыбывае каля чатырох мільёнаў пілігрымаў з розных частак свету. Тут знаходзіцца самы вялікі і самы важны марыйны санктуарый на Апенінах, галоўнай рэліквіяй якога з’яўляецца Святы Дом, вядомы таксама як Дом Маці Божай. Гаворка ідзе пра каменны будынак памерам 8,5 м х 3,8 м х ...
Читать далее »Пантыфік зрабіў пілігрымку ў Ларэта
25 сакавіка прайшоў візіт Святога Айца ў Ларэта. Каля 9.00 верталёт з Пантыфікам на борце прызямліўся на тэрыторыі мясцовага моладзевага цэнтра імя св. Яна Паўла ІІ. Праграма аднадзённай пілігрымкі ўключла Эўхарыстыю, якую Папа Францішак цэлебраваў у Папскім санктуарыі Святога Дома, падпісанне паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі, прысвечанай моладзі, сустрэчу з вернікамі і малітву “Анёл Панскі”. Выключнасцю візіту стаў той факт, што ўжо ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў не злоўжываць міласэрнасцю Бога
Магчымасць навяртання не з’яўляецца неабмежаванай, таму неабходна скарыстацца ёй неадкладна, інакш яна будзе страчана назаўсёды, падкрэсліў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” 24 сакавіка 2019 г. “Евангельскае чытанне на трэцюю нядзелю Вялікага посту (пар. Лк 13,1-9) кажа нам пра міласэрнасць Бога і наша навяртанне. — заўважыў Пантыфік. — Езус распавядае прыпавесць пра бясплодную смакоўніцу. Адзін чалавек пасадзіў смакоўніцу ў сваім вінаградніку ...
Читать далее »У Мiнску прайшла першая салезіянская Аратарыяда
У мінскім салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылася першая салезіянская Аратарыяда. Удзел у ёй прынялі каманды з араторыяў Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Каманды складаліся з хлопцаў і дзяўчат, якiя навучаюцца ў 5-7-х класах. Арганізатарамі спаборніцтваў выступiлi святары салезіяне і салезіяне супрацоўнікі пры дапамозе сясцёр салезіянак і аніматараў. Галоўнымі адказнымі за Аратарыяду былі ксёндз Алег Каралёў SDB і Аляксандр ...
Читать далее »Малітва за Беларусь прайшла ў гродзенскай катэдры
23 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася малітва за нашу краіну. На малітве сабраліся вернікі, для якіх важнае дабро Беларусі. Узначаліў Эўхарыстыю кс. Павел Безляповіч, вікарый катэдральнай парафіі. Клопат пра супольнае дабро, пра краіну, у якой мы жывём, з’яўляецца абавязкам кожнага хрысціяніна. Гэты абавязак павінен, безумоўна, спаўняцца праз актыўную дзейнасць на карысць сваёй Айчыны, але пры ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!