Авторские архивы: catholic_admin

15 беларускіх «Нотр-Дамаў», разбураных камуністамі

У савецкія часы бальшавікі знішчылі сотні беларускіх святыняў. Дзясяткі былі падарваныя або разбураныя, хоць перажылі войны і пажары, сотні — наўмысна занядбаныя. Бальшавікі не шкадавалі ні праваслаўных цэркваў, ні каталіцкіх касцёлаў, ні сінагог, ні мячэцяў, не кажучы пра рэпрэсаванне святароў розных канфесіяў. Знесены сімвал Горадні Ці не самы вядомы беларускі храм, знішчаны камуністамі, гэта Фара Вітаўта ў Горадні, якую часам ...

Читать далее »

Дзяржсакратар пра візіт Папы ў Балгарыю і Паўночную Македонію

Папа Францішак прыбудзе ў Балгарыю і Паўночную Македонію як носьбіт міру, падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у інтэрв’ю для Vatican News, якое даў напярэдадні папскай пілігрымкі. Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца заўважыў, што галоўнай тэмай папскага візіту ў Балгарыю будзе мір. Пра гэта нагадвае і дэвіз падарожжа: “Pacem in terris” – “Мір на зямлі”. Папа Францішак будзе заклікаць да міру праз ...

Читать далее »

Новы дырэктар «Радыё Марыя» — ксёндз Аляксандр Фаміных

Сябры! Рады падзяліцца з вамі добрай навіной аб прызначэнні на пасаду дырэктара «Радыё Марыя» ксяндза Аляксандра Фаміных. Удзячныя Богу за гэтага святара, які ад першага моманту існавання на Беларусі «Радыё Марыя» паверыў у гэты праект і неаднойчы падкрэсліваў яго значнасць у галіне евангелізацыі. Два гады ён заўжды адказна рыхтаваў і працягвае рыхтаваць для радыё катэхезы. А сёння мы шчыра вітаем ...

Читать далее »

У Даўнарах на Іўеўшчыне асвяцілі новы крыж

1 мая, калі ў касцёле адназначаецца ўспамін Святога Юзафа Рамесніка, у парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылося асвячэнне новага крыжа. Крыж быў усталяваны намаганнямі парафіян у вёсцы Даўнары. Гэта ўжо чацвёрты крыж, які быў асвечаны пробашчам Анджэем Бураком за час яго святарскай паслугі ў парафіі. Пасля асвячэння крыжа ксёндз разам са сваімі парафіянамі адправілі маёвае набажэнства. Падчас ...

Читать далее »

Ватыканскія ініцыятывы да 500-годдзя смерці Леанарда Да Вінчы

Ватыканскія ўстановы выступілі з шэрагам ініцыятыў, прымеркаваных да 500-годдзя з дня смерці Леанарда Да Вінчы. Геній эпохі Адраджэння адышоў у вечнасць 2 мая 1519 года ў французскім горадзе Амбруаз. У майстэрнях Ватыканскіх музеяў быў адрэстаўраваны шоўкавы габелен, які з’яўляецца адной з першых копій фрэскі “Апошняя вячэра” Да Вінчы для дамініканскага кляштару Санта-Марыя-дэле-Грацые ў Мілане. Тканы выраб ствараўся ў перыяд паміж ...

Читать далее »

Сэрцанін Дзмітрый Прыступа прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Ляхавічах

1 мая ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Дзмітрыя Прыступу SCI. Новапрэзбітэр родам з Баранавічаў, належыць да Кангрэгацыі ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса — сэрцанаў. Да прэзбітэрскага пасвячэння кс. Дзмітрый нёс дыяканскае служэнне ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Паставах (Віцебская дыяцэзія). Catholic.by

Читать далее »

Больш за паўтысячы ўдзельнікаў касцёльных рухаў і супольнасцяў сабраліся на сваёй першай сустрэчы ў Будславе

1 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшла сустрэча прадстаўнікоў рухаў і супольнасцяў Касцёла на Беларусі — першая падобная сустрэча такога маштабу. Ініцыятарам правядзення сустрэчы стаў біскуп Юрый Касабуцкі, які падчас аплаткавай сустрэчы ў Мінску прапанаваў удзельнікам рэлігійных рухаў і супольнасцяў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабрацца разам, каб падзяліцца паміж сабою багаццем розных формаў духоўнага досведу. У сустрэчы ў Будславе ўзялі ...

Читать далее »

Новыя рэкруты прысягнуць на вернасць Пантыфіку

У Ватыкане пройдзе ўрачыстае прынясенне прысягі новымі рэкрутамі Папскай швейцарскай гвардыі. Ганаровымі гасцямі цырымоніі сёлета стануць прадстаўнікі італамоўнага кантона Тычына. Прысяга адбудзецца 6 мая. Па традыцыі ў гэты дзень швейцарскія гвардзейцы ўспамінаюць 147 сваіх суайчыннікаў, якія загінулі ў 1527 годзе, абараняючы папу Клімента VII ад войск імператара Карла V. Сёлета прысягу на вернасць Святому Айцу прынясуць 23 рэкруты. З нагоды ...

Читать далее »

Моладзь з Віцебскай дыяцэзіі сабралася на «маёўку» ў Глыбокім

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі 1 мая сабрала 75 маладых людзей у Глыбокім на міжпарафіяльную сустрэчу. Прадстаўнікі разам са сваімі святарамі і манахінямі прыбылі з Віцебска, Наваполацка, Падсвілля, Варапаева, Друі, Паставаў і Глыбокага. Спатканне распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Алег Хмылко, душпастыр моладзі, разам з Глыбоцкім пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам і а. Андрэеем Вашчуком з парафіі Святога Духа ў Віцебску. ...

Читать далее »