8 красавіка ўдзельнікі праекту “Мова Нанова” наведалі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне, а таксама гістарычныя сутарэнні пабрыгіцкай святыні. Экскурсія пачалася з гісторыі касцёлa, з якой гасцей пазнаёміў яго рэктар кс. канонік Антоні Грэмза. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 100 чалавек. Затым госці пабывалі ў сутарэннях касцёла, якім ужо амаль 400 гадоў. У гэтых крыптах была пахавальня заснавальнікаў ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Святы Айцец: донарства павінна быць бескарыслівым
Донарства органаў – гэта не толькі ўчынак грамадскай адказнасці, але і выраз паўсюднага братэрства і жэст шчырай любові, важны для разумення святасці жыцця ад нараджэння да натуральнай смерці, лічыць Папа. 13 красавіка Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 400 валанцёраў Італьянскай асацыяцыі донараў органаў, тканак і клетак (AIDO). Святы Айцец заўважыў, што прагрэс у медыцыне зрабіў магчымай перасадку органаў ...
Читать далее »Ці пойдзеш за Мной на вяршыню? Дэканальны Крыжовы шлях адбыўся ў Паставах
12 красавіка ў Паставах адбыўся Крыжовы шлях па вуліцах горада. Традыцыя Крыжовага шляху па горадзе ў нашай парафіі існавала даўно. Не адзін раз пастаўскія вернікі давалі сведчанне сваёй веры, робячы стацыі на вуліцах, ідучы з крыжамі ў руках і прамаўляючы словы малітваў: за парафію, за моладзь, за кансэкраваных асобаў, за братоў праваслаўных і за няверуючых, за залежных, за сем’і, за ...
Читать далее »У Курапатах зноў знеслі крыжы. “Да Вялікадня”
Удзельнікі суботніка знішчылі тыя крыжы, якія былі на навідавоку. Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам зноў знеслі крыжы. Гэта здарылася 13 красавіка падчас суботніка, які праводзілі дзяржаўныя арганізацыі, у тым ліку федэрацыя прафсаюзаў, БРСМ, “Белая Русь”. Удзельнікі суботніка прыбралі ўсе металічныя крыжы, якія былі навідавоку – стаялі ўздоўж Мінскай кальцавой дарогі каля нядаўна ўсталяванага ўладамі плота. На месцы выдраных крыжоў высадзілі ...
Читать далее »Не зносьце крыжоў! Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах
Не мінула і дзесяці дзён пасля таго, як ва ўрочышчы Курапаты, якое з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, было знесена 70 крыжоў, як сёння зноў працэс зноса галоўнага знаку хрысціянства працягваецца. Голас Касцёла і Праваслаўнай Царквы, іншых хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама шматлікіх прадстаўнікоў грамадства становіцца голасам таго, хто кліча ў пустыні. Знос крыжоў — гэта вялікая рана на сэрцы веруючага чалавека. ...
Читать далее »У Харватыі біскуп трапіў у аварыю напярэдадні свайго пасвячэння
Ватыканскі дыпламат арцыбіскуп-намінант Антэ Ёзіч, якога Папа Францішак некалькі тыдняў таму прызначыў Апостальскім нунцыем у Кот д’Івуары, атрымаў цяжкія пашкоджанні ў аўтамабільнай аварыі ў сваёй роднай Харватыі. Харвацкія СМІ паведамілі, што вечарам 7 красавіка 2019 года ў тунэлі непадалёк ад Спліту 52-гадовы іерарх урэзаўся «у лоб» з аўтамабілем, які ехаў насустрач. Кіроўца таго аўтамабіля памёр на месцы, а цяжка параненага ...
Читать далее »Папа Франциск припал к ногам лидеров Южного Судана
Папа Римский Франциск в ходе духовной встречи с лидерами Южного Судана встал перед ними на колени, сообщает Euronews. «Нам, политическим и религиозным лидерам, Бог передал важную задачу быть проводниками его народа, и именно поэтому с нас спрос будет больше. Потом с нас спросят, насколько хорошо мы трудились на благо народа и мира», — сказал Франциск, после чего поцеловал ноги гостей ...
Читать далее »Бэнэдыкт XVI: пераадолець крызіс злоўжыванняў вяртаннем да Бога
Трэба вярнуцца да Бога, каб пераадолець крызіс злоўжыванняў, падкрэсліў Бэнэдыкт XVI у разважанні, якое напісаў для нямецкага “Klerusblatt”. Яно было апублікавана 11 красавіка 2019 года агенцтвам “CNA”. Папа на пенсіі спаслаўся на лютаўскую ватыканскую сустрэчу старшынь нацыянальных епіскапатаў, прысвечаную абароне непаўналетніх у Касцёле. Ён прызнаўся, што пажадаў зрабіць свой унёсак у гэту місію. Тэкст складаецца з трох частак. У першай ...
Читать далее »120 хлопцаў прынялі ўдзел у дванаццатым турніры міністрантаў у Жодзіне
5 і 6 красавіка ў Жодзіне прайшоў дванаццаты турнір міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай дзякуючы таму, што сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў – амаль 120 хлопцаў з розных парафій. Гэтым разам да спісу пастаянных удзельнікаў — Барысава, Друі, Маладзечна, Мінска, Смалявічаў, Оршы – далучылася каманда міністрантаў з Глыбокага. За вялікі кубак хлопцы змагаліся ў шматлікіх катэгорыях, сумяшчаючы выпрабаванні сваіх спартыўных талентаў, ...
Читать далее »Смяротнае пакаранне: даклад Amnesty і пазіцыя Святога Пасаду
Па рашэнні судоў у 2018 года ў 20 краінах пакаралі смерцю як мінімум 690 асоб. Гэта на 31% менш, чым у 2017 годзе. Папа і Святы Пасад выступаюць за поўную адмену такога віду пакарання. Amnesty International апублікавалі даклад аб сітуацыі з прымяненнем смяротнай кары ў свеце. У Кітаі, Іране, Сірыі, В’етнаме і Іраку самыя высокія паказчыкі. У некаторых краінах існуе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!