Гэта адбылося ў нядзелю 7 красавіка, калі невялікая група моладзі з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса разам з сястрой Змёртвыхпаўстанкай выправілася ў вандроўку. Выехаўшы ў нядзельную раніцу, нашы сэрцы спяшаліся на Святую Імшу ў Нарачы – гэта быў першы пункт нашай вандроўкі. Падмацаваныя Божым Словам і Эўхарыстыяй мы вырушылі далей. А чакалі нас Гервяты – невялікая вёска ў Астравецкім раёне. Менавіта ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Верніцы з Ушачаў робяць ружанцы, каб зарабіць грошы на рамонт храма (відэа)
Гэта акцыя трывае ў парафіі ўжо больш, чым год. Кожны з нас таксама можа зрабіць унёсак у справу рамонту храма ва Ушачах. Дастаткова толькі замовіць тут ружанец для сябе або для сваіх блізкіх. Звяртайцеся па тэл.: +375 29 598 45 17 (Ірына Вер’ясава), +375 29 291 41 63 (Ганна Струй) і +375 29 587 44 76 (кс. Віталь Галец). Зберажом ...
Читать далее »Біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў сваё пяцідзесяцігоддзе
4 красавіка свой залаты юбілей адзначыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. 50 гадоў таму, у вечар Вялікай пятніцы, у сям’і Рамуальда і Гелены Станеўскіх прыйшло ў свет чацвёртае дзіця. Падчас святога хросту, які адбыўся 13 мая 1969 года ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах, хлопчык атрымаў імя вялікага апекуна – св. Юзафа, Абранніка ...
Читать далее »Камунікат прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека
Раніцай 4 красавіка 2019 года ва урочышчы Курапаты пад Мінскам, у месцы загубы ахвяр палітычных рэпрэсій у 1930–1940-я гады, пачаўся дэмантаж і вываз крыжоў, якія былі ўсталяваныя грамадскасцю на працягу некалькіх гадоў. Дагэтуль невядома мэта гэтага… акту. Крыж для хрысціянаў з’яўляецца святым сімвалам пакуты і збаўчай смерці Госпада нашага Ісуса Хрыста. Для усіх людзей абсягу хрысціянскай цывілізацыі крыж з’яўляецца сімвалам ...
Читать далее »“Б’юцца з крыжамі”. Андрусь Такінданг праспяваў у Курапатах (відэа)
Твор стаў рэакцыяй на знос крыжоў ва ўрочышчы на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных. Вядомы беларускі музыка і мастак, каталіцкі вернік Андрусь Такінданг запісаў у Курапатах відэа з новай песняй. Твор стаў рэакцыяй на сумныя падзеі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе знеслі 70 крыжоў, усталяваных грамадскасцю на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных. – І вось, думаеш сабе, рабіць рафінаваную, модную музыку, ...
Читать далее »Пантыфік паедзе на пацярпелыя ад землятрусаў тэрыторыі
16 чэрвеня Пантыфік здзейсніць падарожжа салідарнасці ў італьянскую дыяцэзію Камерына-Сансеверына-Марке, каб падтрымаць мясцовае насельніцтва, якое адбудоўвае рэгіён пасля землятрусаў. У жніўні 2016 года вобласць Марке закрануў моцны землятрус магнітудай 6,0, у выніку якога загінулі каля 300 чалавек. Таксама ў студзені 2017 года тут былі зарэгістраваны штуршкі магнітудай 4,7. У рамках свайго візіту ў Камерына Папа Францішак сустрэнецца з сем’ямі, якія ...
Читать далее »Італьянская законніца будзе аўтарам разважанняў Крыжовага шляху ў Калізеі
Сястра Эўджэнія Банэці стане аўтарам сёлетніх медытацый Крыжовага шляху, які пройдзе ў рымскім Калізеі традыцыйна ў Вялікую Пятніцу. Як і ў мінулыя гады, набажэнства ўзначаліць Пантыфік. Італьянская законніца належыць да манаскага Інстытута Сясцёр Місіянерак Маці Божай Суцяшэння і ўзначальвае асацыяцыю “Slaves no more”, якая дапамагае ахвярам гандлю людзьмі. Галоўнай тэмай разважанняў, якія сястра Эўджэнія рыхтуе на просьбу Папы Францішка, будуць ...
Читать далее »У Мінску адбудзецца кубак Дамініка Савіо па мікра-футболе
Салезіяне запрашаюць хлопцаў 13-15-гадовага ўзросту да ўдзелу ў спаборніцтвах па мікра-футболе. Турнір адбудзецца 1 мая 2019 года пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску на вул. Пляханава, 28/1 (мiкрараён Серабранка), пачатак у 10.00 са святой Імшы. Удзел у турніры прымуць першыя 8 каманд, якія дашлюць заяўкі. Гульня праводзіцца ў фармаце 4 на 4 (адзін на брамах, тры ў полі), максімальная ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае вернікаў адносіцца да малітвы сур’ёзна
Быць настойлівымі ў малітве, заклікаў вернікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 4 красавіка 2019 г. у капліцы Дома св. Марты. На ёй прысутнічаў Прэзідэнт Італіі Сэрджа Матарэла. У гаміліі Папа Францішак засяродзіў увагу на малітве – адным з фундаментальных элементаў падрыхтоўкі да Пасхі. Ён падкрэсліў важнасць заступніцкай малітвы, а ў якасці прыкладу ўзгадаў Майсея, які прасіў Бога не караць ...
Читать далее »Мінскі касцёл перамог у аглядзе-конкурсе
У Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска 1 красавіка адбыўся ўрачысты сход, на якім лепшым прадпрыемствам, арганізацыям і навучальным установам раёна ўручылі пасведчанні аб іх занясенні на раённую Дошку гонару. Таксама дыпломамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны пераможцы аглядаў-конкурсаў 2018 года на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і тэрыторый, каляднае афармленне рэлігійных аб’ектаў, на лепшы інтэрнат. Пераможцам агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшае каляднае афармленне ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!