“Б’юцца з крыжамі”. Андрусь Такінданг праспяваў у Курапатах (відэа)

Твор стаў рэакцыяй на знос крыжоў ва ўрочышчы на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных.

Вядомы беларускі музыка і мастак, каталіцкі вернік Андрусь Такінданг запісаў у Курапатах відэа з новай песняй. Твор стаў рэакцыяй на сумныя падзеі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе знеслі 70 крыжоў, усталяваных грамадскасцю на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных.

– І вось, думаеш сабе, рабіць рафінаваную, модную музыку, ды радавацца жыццю ў сонечным Мінску, а тут… – напісаў Андрусь на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Katolik.life

для друку для друку