Авторские архивы: catholic_admin

У гарадскім пасёлку Любча адбудзецца асвячэнне касцёла

29 чэрвеня ў 14.30 адбудуцца мерапрыемствы прысвечаныя асвячэнню касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Марыі ад Езуса Укрыжаванага (малая Арабка) ў г.п. Любча. Мерапрыемства распачнецца каля ўваходнай брамы Любчанскага замка адкрыццём памятнага знаку на месцы дзе знаходзіўся першы касцёл на тэрыторыі ВКЛ. Затым у 15.00 распачнецца ўрачыстая св. Імша і асвячэнне капліцы біскупам Аляксандрам Кашкевічам, ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Плануецца прыезд ...

Читать далее »

У Глыбокім у нядзелю прайшоў адпуст у гонар Святой Тройцы (відэа)

Менавіта такі тытул носіць парафія і касцёл у Глыбокім. У якасці ганаровага госця на ўрачыстасць прыбыў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які і цэлебраваў святую Імшу. Богаслужэнне распачалося ў 15 гадзін з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Перад пачаткам святой Імшы глыбоцкія вернікі прывіталі ганаровага госця ў сваёй парафіі. На ўрачыстасць таксама прыбылі святары з суседніх ...

Читать далее »

Святы Пасад рыхтуе ініцыятывы да Сусветнага дня бедных

Святы Айцец звяртае ўвагу на новыя формы беднасці, якія кожны дзень з’яўляюцца перад нашымі вачыма, і запрашае нас да канкрэтных спраў, якія прыносяць з сабой надзею. На гэта звярнуў увагу старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, каментуючы пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца ў лістападзе. Арцыбіскуп Рына Фізікела адзначыў, што Дыкастэрыя, якой ён кіруе, падрыхтавала шмат ...

Читать далее »

Юрыдычная лекцыя адбудзецца ў Мінску

Рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства Святога Францішка Сальскага” запрашае ўсіх жадаючых 19 чэрвеня наведаць бясплатную лекцыю, прысвечаную абароне правоў спажыўцоў, паведамляе sdb.by. На працягу лекцыі будуць абмяркоўвацца пытанні правоў i абавязкаў пакупнікоў і прадаўцоў, гарантыі і спосабы абароны правоў пакупнікоў, алгарытм дзеянняў у выпадках парушэння правоў. Пасля лекцыі ў кожнага жадаючага будзе магчымасць індывідуальна пагутарыць са спецыялістам. Спатканне адбудзецца 19 чэрвеня ў ...

Читать далее »

У Гарадзішчы Докшыцкага дэканату асвяцілі капліцу ў гонар святога Антонія Падуанскага (+відэа)

Падзея адбылася ва ўспамін гэтага святога, які адзначаецца 13 чэрвеня, асвячэнне здзейсніў Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз прэлат Францішак Кісель. Таксама ён удзяліў сакрамант канфірмацыі 21 верніку. Напачатку вернікі сустрэлі святароў перад капліцай, уваход у якую быў прыгожа аздоблены пялёсткамі кветак. На ўрачыстасць прыбылі кс. Францішак Кісель у якасці прадстаўніка біскупа Віцебскага, кс. Алег Півавар, пробашч парафіі ў Ваўкалаце, да ...

Читать далее »

Дзеля большай хвалы Божай. Размова з беларускім езуітам

Інтэрв’ю — гэта звычайна размова тварам у твар, але ў гэты раз хацелася прайсціся побач з чалавекам і пагаварыць, гледзячы з ім у адным напрамку. З кім мы будзем праходжвацца і аб чым гаварыць? Наш суразмоўца — айцец Віктар Жук з Таварыства Езуса, або ордэну езуітаў. Ён нарадзіўся і вырас у Пінску, вучыўся ў звычайнай сярэдняй школе, у 2003 г., ...

Читать далее »

Папа Францішак узначаліў пахаванне Апостальскага нунцыя ў Аргентыне

Папа Францішак узначаліў пахавальную св. Імшу па памерлым 12 чэрвеня 2019 г. арцыбіскупе Леоне Каленга Бадзікебеле, Апостальскім нунцыі ў Аргентыне. У літургіі, якая адбылася ў базыліцы св. Пятра 15 чэрвеня, узялі ўдзел ватыканскі дыпламаты, скліканыя Францішкам на сустрэчу, якая трывае ў Ватыкане з 13 чэрвеня. “Эўхарыстыя завяршыцца малітвай valedictio, малітвай развітання. Сказаць брату бывай – гэта ўсё роўна як сказаць: ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Браславе

З 18 па 21 ліпеня ў Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці. Арганізатары запрашаюць узяць у іх удзел усіх, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 33 325 57 64 — Юрый +375 29 819 50 85 — Ларыса +375 29 622 97 12 — айцец Андрэй. ...

Читать далее »

Евангелізацыя ў інтэрнэце патрабуе ласкавасці

Папа Францішак скіраваў кароткае відэа-пасланне да ўдзельнікаў фармацыйнай сустрэчы “iMission”, прысвечанай евангелізацыі ў інтэрнэце. Яна прайшла 13 чэрвеня ў Мадрыдзе. Папа зазначыў, што галоўнай праблемай сёння з’яўляецца не тое, пра што казаць, але як гэта рабіць. Важна, каб словы гучалі не “стэрыльна”, нібыта ў лабараторыі, але, каб былі выразам блізкасці і ласкавасці. “Ласкавасць робіць шляхетнымі, ласкавасць – гэта мова Бога!”, ...

Читать далее »

Парафіяда-2019: адбыліся спаборніцтвы па плаванні

14 чэрвеня, у чацвёрты і апошні дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзііі, з самага ранку адбыліся спаборніцтвы па плаванні. Яны прайшлі ў фізкультурна-аздараўленчым унітарным прадпрыемстве “Аквацэнтр”. Дзяўчаты і хлопцы паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Таксама гэта былі апошнія спаборніцтвы ў межах сёлетняй ХI Парафіяды. кс. Юрый Марціновіч, тэкст Аліна Пяценка, фота grodnensis.by

Читать далее »