7 чэрвеня цяжкахворы кс. Міхал Лось адзначаў дзень нараджэння. Прабываючы ў анкалагічным аддзяленні святар, які зусім нядаўна прыняў пасвячэнне прэзбітэрату на шпітальным ложку, прымаў незвычайнага госця, паведамляе wpolityce.pl. Віншаванні з нагоды свята яму асабіста склаў прэзідэнт Анджэй Дуда. Новапрэзбітэр удзяліў кіраўніку дзяржавы прыміцыйнае бласлаўленне.
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Святы Айцец абнародаваў пасланне на Сусветны дзень місій
Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 93-ці Сусветны дзень місій, які Касцёл адзначыць 20 кастрычніка. Дакумент пад назвай “Ахрышчаныя і пасланыя: Хрыстовы Касцёл на місіі ў свеце”, быў апублікаваны 9 чэрвеня 2019 года. Пасланне пачынаецца са згадкі пра абвешчаны ў Касцёле Надзвычайны місійны месяц, які пройдзе ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае і святарскае пасвячэнні ў супольнасці марыянаў
8 чэрвеня 2019 года ў Ліхені ў санктуарыі Маці Божай Ліхеньскай у супольнасці айцоў марыянаў адбылася вялікая ўрачыстасць. Два дыяканы Матэўш Целецкі і Лукаш Гай сталі прэзбітэрамі, а два клерыкі Ілля Саўчанка і Каспер Павляк – дыяканамі. Пасвячэнні ўдзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Сярод новапасвечаных — дк. Ілля Саўчанка МІС паходзіць з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. На заканчэнне ...
Читать далее »Папа: душпастырства пакліканняў – не пошук новых членаў клуба
Каб дапамагчы моладзі распазнаць пакліканне, патрэбныя “цярплівасць і ўменне слухаць”, жаданне “стамляцца” і ўсведамленне, што сёння патрэбна “камунікацыя”, а не проста “кантакты”, лічыць Папа Францішак. 6 чэрвеня 2019 года Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з удзельнікамі форума адказных за душпастырства пакліканняў, арганізаванага Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Ён уручыў сваім гасцям тэкст загадзя падрыхтаванай прамовы, пасля чаго падзяліўся сваімі спантаннымі ...
Читать далее »Храм Саграда Фамілья ў Барселоне дабудуюць праз 137 гадоў прастою
Завяршыць работы плануецца да 2026 году – да 100-годдзя смерці Антоніа Гаўдзі. Адзін з самых знакамітых каталіцкіх храмаў свету – Саграда Фамілья ў іспанскай Барселоне – атрымаў дазвол на працяг будаўніцтва. Мэрыя сталіцы Каталоніі выдасць ліцэнзію, якая дазволіць завяршыць будаўніцтва праекта архітэктара Антоніа Гаўдзі, паведамілі ў парафіі Саграда Фамілья (храм Святой Сям’і). Аднак у бюджэт Барселоны прыйдзецца выплаціць 36 млн ...
Читать далее »Грэка-католікі сталіцы запрашаюць на парафіяльнае свята ў гэтым годзе
Грэка-каталіцкая Парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на штогадовае парафіяльнае свята. Усе службы будуць адбывацца ў Ніжнім храме касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла). 8.06.2019 – Субота: Чаканне свята Святога Духа Узначальвае Апостальскі візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек) 18:00 Вячэрня з ліццёй, міраванне 19:00 Праслаўленне Святога Духа 9.06.2019 – Нядзеля Зыходу Святога Духа – Тройца 11:00 Боская Літургія, Казанне ...
Читать далее »Hebdomada Papae: у ватыканскім эфіры загучалі навіны і на латыні
Ватыканскае радыё прапануе сваім слухачам штотыднёвую пяціхвілінную інфармацыйную праграму на лацінскай мове. Першы выпуск выйшаў ў эфір сёння, 8 чэрвеня. Дайджэст “Hebdomada Papae, notitiae vaticanae latine redditae” (Тыдзень Папы: ватыканскія навіны на лацінскай мове) будзе выходзіць у эфір на хвалях Radio Vaticana Italia. Інфармацыйны блок будзе гучаць па суботах у 12.32 і паўтарацца па нядзелях у 17.30. Ён будзе даступны ...
Читать далее »В Витебске 6 и 7 июня прошла XV международная медицинская конференция
Конференция является постоянным совместным проектом Витебской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь и Витебского облисполкома, при участии Витебского «Ордена Дружбы народов» государственного медицинского университета, Витебского государственного университета им. П.М. Машерова и Витебской государственной «Знак Почета» Академии ветеринарной медицины. Куратором проекта является модератор Витебской епархии священник Клементий Верт SJ. Настоящая конференция была посвящена проблеме зависимостей и зависимых форм поведения. В работе ...
Читать далее »Чаму Папа Рымскі змяніў тэкст малітвы “Ойча наш”?
Гаворка ідзе пра адзін спрэчны радок: “…і не ўводзь нас у спакусу”. Свецкая сусветная прэса 6 чэрвеня паведаміла пра тое, што Папа Рымскі Францішак дазволіў змяніць англамоўны тэкст галоўнай хрысціянскай малітвы “Ойча наш”. Насамрэч гаворка ідзе пра новую рэдакцыю Імшала (богаслужбовай кнігі) на італьянскай мове, якую зацвердзіў Пантыфік, і ў якой ёсць змены некаторых малітваў. Нагадаем, раней французскі епіскапат зацвердзіў ...
Читать далее »90 гадоў таму Ватыкан стаў суверэннай дзяржавай
90 гадоў таму ўвайшлі ў сілу Латэранскія пагадненні – сістэма дамоваў паміж Італіяй і Святым Пасадам, якая прывяла да ўзнікнення Дзяржавы Ватыкан. Менавіта 7 чэрвеня 1929 года адбылася ўрачыстая цырымонія абмену ратыфікацыйнымі граматамі, якія далі моц пагадненням, падпісаным 11 лютага 1929 года ў рымскім Латэранскім палацы кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Гаспары і Прэм’ер-міністрам Італіі Бэніта Мусаліні. На наступны дзень, 8 чэрвеня, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!