«Музычная майстэрня» ў Івянцы запрашае

З 22 па 26 ліпеня пры францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінская вобл., Валожынскі р-н) пройдзе 17-я «Музычная майстэрня»: найбуйнейшыя ў Беларусі майстар-класы для хрысціянскіх музыкантаў і спевакоў.

Сёлетняй «Майстэрняй» традыцыйна кіруюць Ян Паспяшальскі, Зося Баркоўская і Хуберт Кавальскі.

«Музычная майстэрня» — гэта не сход аматараў музыкі і не спевы каля вогнішча, а перадусім інтэнсіўная і захапляльная праца.

У сувязі з гэтым запрашаюцца тыя, хто сапраўды зацікаўлены ў якасным праслаўленні Бога спевам і ў развіцці сваіх музычных талентаў. Досвед супольнага спеву ў хоры ці іншых групах вітаецца.

Умовы ўдзелу:

  • з сабой неабходна мець спальнік і турыстычны дыванок, па магчымасці — уласны намёт;
  • кошт удзелу — 20 руб. (пакет удзельніка + трохразовае харчаванне);
  • для ўдзельнікаў прадугледжана гарачае харчаванне на працягу дня і цёплая вада;
  • лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову;
  • просьба мець з сабой спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты;
  • прыбыццё і рэгістрацыя — 22 ліпеня з 13.00

Электронная рэгістрацыя ТУТ>>>

Сачыць за «Музычнай майстэрняй» у інтэрнэце можна:

на сайце muzmajsternia.by
у Інстаграме: @muzychnaja_majsternia; @studniajakuba

а. Яўген Голуб OFMConv, Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі