Авторские архивы: catholic_admin

Адбыўся ІІ этап Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання

10 красавіка адбыўся ІІ этап Дыяцэзіяльнага конкурсу 2021 г. на веданне Святога Пісання. Сёлета конкурс выйшаў за межы Віцебшчыны: да ўдзелу далучылася значная колькасць дзяцей з шасці парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Удзельнікі ва ўзросце да 14 гадоў уключна паказалі свае веды паводле зместу Евангелля ад Мацвея і Кнігі Тобія. Па выніках ІІ этапу вылучана 50 фіналістаў, якія будуць змагацца за прызавыя ...

Читать далее »

У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску

У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр ...

Читать далее »

Папа Францішак з трывогай сочыць за падзеямі ва ўсходняй Украіне

Маліцца аб міры ва ўсходняй Украіне, — заклікаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая прайшла 18 красавіка 2021 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “З глыбокім хваляваннем сачу за падзеямі ў некаторых частках усходняй Украіны, дзе на працягу апошніх месяцаў учасціліся выпадкі парушэння перамір’я. Я з трывогай назіраю за ўмацаваннем вайсковай актыўнасці. Калі ласка, рашуча ...

Читать далее »

Кардынал Паралін прэзентаваў энцыкліку «Fratelli tutti» на форуме ААН

Дзяржсакратар Яго Святасці прэзентаваў энцыкліку Папы Францішка «Fratelli tutti» на форуме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Кардынал П’етра Паралін прыняў удзел у анлайн-канферэнцыі на тэму “Братэрства, шматбаковасць і мір”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла місія Святога Пасаду пры ААН у супрацоўніцтве з Мальтыйскім ордэнам, Латэранскім універсітэтам і гуманітарнымі арганізацыямі. Кардынал Паралін пракаментаваў папскую энцыкліку ў святле актуальных выклікаў, на якія павінна адказваць міжнародная супольнасць ...

Читать далее »

Ці можна пасля смерці блізкага чалавека на працягу года ажаніцца/выйсці замуж?

Адказвае кс. Павел Белонос. Каб адказаць на гэта пытанне, варта разгледзець два асноўныя пытанні. Што такое сужэнства? Касцёл вучыць, што сужэнства – гэта саюз, праз які мужчына і жанчына ўстанаўліваюць паміж сабой супольнасць усяго жыцця (пар. ККП 1055). Заключыць такі саюз могуць мужчына і жанчына, ахрышчаныя, якія маюць права ўзяць шлюб, дабравольным чынам выражаюць сваю згоду (ККК 1625) i не ...

Читать далее »

Разважанне на 3 Велікодную нядзелю. Год В. 18 красавіка

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 24, 35–48 У той час: Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: Спакой вам. Устрывожаныя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце ...

Читать далее »

СДМ у Лісабоне адкрыты для ўсіх маладых людзей

Сусветныя дні моладзі ў Лісабоне, запланаваныя на лета 2023 года, будуць адкрыты для ўсіх маладых людзей, не толькі для католікаў. Пра гэта паведаміў біскуп Хасэ Арнэлас, старшыня епіскапату Партугаліі. “Дні арганізуе Каталіцкі Касцёл па ініцыятыве Папы для моладзі. Мы вельмі хацелі б бачыць не толькі католікаў, але і іншых маладых людзей, бо менавіта так Касцёл выконвае сваю місію”, — адзначыў ...

Читать далее »

Сястра Дар’я Галубкова ўвайшла ў склад Пула тэолагаў Карытас Еўропа

Для спрыяння актыўнаму ўдзелу арганізацый-членаў Карытас у сумеснай працы з Карытас Еўропа з 13 па 15 красавіка 2021 года ў фармаце анлайн прайшоў Кансультатыўны Форум Карытас Еўропа. На ім былі прадстаўлены новыя працоўныя групы, у ліку якіх Пул тэолагаў. Пул тэолагаў — гэта пастаянная структура падтрымкі Карытас Еўропа, якая цесна супрацоўнічае з Сакратарыятам Карытас Еўропа і ўносіць свой уклад у ...

Читать далее »

10 натхняльных думак Бэнэдыкта XVI

Бэнэдыкту XVI сёння спаняецца 94 гады. Deon.pl узгадвае 10 важных цытат Папы на пенсіі, якія могуць быць указальнікамі ў веры. 1. Хто цярпліва стаіць перад маўклівым Богам — а можа гэта зойме яшчэ больш часу — сапраўды моліцца. 2. Чалавек, які не сутыкаецца з пакутамі, не прымае жыцця. Уцёкі ад пакут — гэта ўцёкі ад жыцця. 3. Апошнім словам сусветнай ...

Читать далее »

Сёння Бэнэдыкт XVI адзначае сваё 94-годдзе

16 красавіка Рымскаму Пантыфіку на пенсіі Бэнэдыкту XVI спаўняецца 94 гады. Як пераемнік Папы св. Яна Паўла II кіраваў Каталіцкім Касцёлам з 19 красавіка 2005 года да сваёй адстаўкі ў 2013 годзе. Ён быў 265-м Пантыфікам у гісторыі Каталіцкага Касцёла. Прыняў імя Бэнэдыкт, кіруючыся на «Папу Міра» Бэнэдыкта XV і апекуна Еўропы і заснавальніка ордэна бэнэдыктынцаў, св. Бэнэдыкта з Нурсіі. ...

Читать далее »